Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць шэраг культурніцкіх сустрэч у вясковых школах Любанскага раёну Мінскай вобласці 8 кастрычніка.
Урэчанская СШ №1 прыме паэтаў а 9-й.
Ва ўрэчанскай СШ №2 сустрэча распачнецца ў 10.30.
СШ вёскі Талька будзе рада бачыць паэтаў а 12-й.
А Сарачынская СШ распачне сустрэчу ў 13.30.
Культурніцкія сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”