У Беларусі з’явіліся нататнікі, якія зроблены з чарнавікоў!

17.03.2020 У краіне
Незвычайныя эка-нататнікі пачалі друкаваць актывісты ў Менску дзякуючы падтрымцы фонда #дадаймоцы. Невялікія нататнікі з крафтавай вокладкай і надпісам “Ты можаш!” сапраўды даказваюць, што кожны можа зрабіць крок да больш экалагічнага жыцця.

IMG_2191(1).jpg

З аднаго боку аркуша ты запісваеш свае планы, робіш скетчы, а з іншага – ужо выкарыстаныя кімсьці іншым старонкі, на якіх можна і прачытаць нешта цікавае.

Ты можаш атрымаць нататнік памерам а6 з 40 аркушамі сабе, падтрымаўшы праект на Ulej.by. А можаш не выкідваць чарнавікі ў офісе, перадаць іх актывістам і даць другое жыццё паперы.

Таксама праект адкрыты да карпаратыўных замоваў, табе хутка распрацуюць і надрукуюць нататнікі з тваім лога або надпісам. Пішы на dadajmocy@gmail.com.

Паводле арганізатараў