• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.04.2022 | Грамадства

Прырода дае шмат магчымасцяў для экалагічнай афарбоўкі пасхальных яек

Яйкі, пафарбаваныя натуральнымі фарбавальнікамі, выглядаюць арыгінальна і значна лепш, піша polskieradio.pl.


30.jpg
congerdesign/pixabay.com/CC0

З аднаго боку, чалавек — лянівая істота. Прасцей за ўсё фарбаваць яйкі пры дапамозе купленай у краме фарбы. З іншага боку, стала расце экалагічная свядомасць грамадства.

Галоўны рэдактар парталу ekologia.pl Яанна Шуберайска кажа, што сінтэтычныя фарбавальнікі ў крамах нібыта прайшлі выпрабаванні і можна іх выкарыстоўваць у кухні. Аднак, гэтая справа нязменна выклікае дыскусію.

‒ Няма 100-працэнтнай упэўненасці, ці яны не ўплываюць на нашае здароўе. Такі колер з’яўляецца вынікам выкарыстання хімічных субстанцый. У даўжэйшай перспектыве, калі б мы часта елі такія фарбаваныя яйкі, то гэта магло б паўплываць на нашае здароўе. Таму часамі не варта ісці лягчэйшым шляхам, але вярнуцца да спосабаў, якія выкарыстоўвалі нашыя прабабулі і бабулі. Зрэшты, цяпер модна быць экалагічным. Калі казаць пра яйкі, пафарбаваныя натуральнымі фарбавальнікамі, то яны і выглядаюць лепш. Іх колеры больш далікатныя, яны падыходзяць да цяперашняй моды дэкаравання дамоў у колерах прыроды і зямлі.

Колеры, атрыманыя з натуральных фарбавальнікаў, не будуць настолькі спектакулярныя і інтэнсіўныя, як пры выкарыстанні штучных фарбаў. Сінтэтычная фарба пакідае сляды на руках, яна пранікае праз шкарлупінне, а значыць і ў бялок яйка, які мы потым ямо.

Прырода дае нам мноства магчымасцяў — кажа Яанна Шуберайска.

‒ Адной з асноўных і, здаецца, найчасцей сустраканых, з’яўляецца фарбаванне яек у шалупінах цыбулі. Для гэтых мэтаў можна выкарыстаць жоўтую ці чырвоную цыбулю, тады і колер яек будзе іншы. Фарбаванне ў шалупінах дае колер ад жоўтага праз карычневы, а нават бардовы (чырвоная цыбуля). Гэта не настолькі цяжка, як магло б здавацца. Ваду з шалупінамі трэба закіпяціць, шалупін дадаем як мага больш, кідаем яйка, каб яно зварылася ў вадзе і шалупінах. Можна пакласці і звараныя яйкі. У залежнасці ад часу, колькі яны там праляжаць, залежыць інтэнсіўнасць колеру. Фарбаванне ў шалупінах цыбулі, здаецца, з’яўляецца самым папулярным натуральным спосабам.

Цікавы колер дае чырвоная капуста. Дзякуючы ёй яйкі атрымліваюцца вельмі прыгожага блакітнага колеру. Прынцып вельмі падобны да папярэдняга. Крышым капусту, кіпяцім, варым яйкі, ці кладзем ужо звараныя. Колер, які мы хочам атрымаць, будзе залежыць ад часу, які яйка праляжыць у капусце — ад далікатна блакітнага па цёмна сіні.

Калі мы хочам атрымаць ружовы колер, то варта вырастаць старкаваныя буракі. Можна і пайсці больш лёгкім шляхам ды ўзяць бурачаны сок. Прынцып фарбавання, як у выпадку капусты ці цыбулі.
Яйкі лёгка можна пафарбаваць жоўтым колерам — дадае Яанна Шуберайска.

‒ Жоўты колер лёгка атрымаць пры дапамозе прыправаў — куркумы і кары. Гатуем упакоўку куркумы, кідаем і гатуем яйкі. Пакідаем на гадзіну ці нават на цэлую ноч. Найцяжэй атрымаць зялёны колер. Цяпер яшчэ мала раслін, якія давалі б гэты эфект. Зялёны колер можна атрымаць гатуючы малады авёс ці крапіву, але іх цяпер няма. Застаецца малады шпінат, але тут вынік няпэўны, бо залежыць ад колькасці шпінату і яго якасці.

Карычневы колер яйкі атрымліваюць дзякуючы адвару шкарлупіны грэцкага арэха. А калі хочацца яшчэ больш цёмны і інтэнсіўны колер, то можна выкарыстоўваць кару дуба, алешыны або альховыя шышкі. Яйкі, прыгатаваныя ў такім адвары, будуць амаль чорнымі.

Такім чынам колер, які мы атрымаем, залежыць ад некалькіх фактараў. Першы — колер яйка. Яйкі з белай шкарлупінай лепш за ўсё падыдуць для афарбоўкі, але ідэальна белыя яйкі сустракаюцца рэдка, таму лепш проста выбіраць светлыя. Другі — колькасць фарбавальнікаў, чым больш, тым цямнейшы колер. І нарэшце час фарбавання, чым даўжэй, тым цямнейшы колер.

polskieradio.pl

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM