• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.04.2022 | Грамадства Замежжа

Экацыд: уварванне Расіі ва Украіну можа выклікаць экалагічную катастрофу

Вайна ва Украіне доўжыцца амаль два месяцы. Увага ўсяго свету прыкаваная да разбурэнняў гарадоў і масавых забойстваў, а таксама да гуманітарнай катастрофы. Але ёсць яшчэ як мінімум адна непрыкметная ахвяра расійскага ўварвання — экалогія. І праблемы з ёй не ведаюць межаў, таму негатыўны ўплыў можа адчуць на сабе ўся Еўропа, піша Euroradio.fm


photo_1_21.jpg

Ланцуговая рэакцыя 

Адна з асноўных небяспек звязаная з тым, што Украіна, а асабліва ўсходнія рэгіёны, мае мноства прамысловых прадпрыемстваў. А дзе прамысловасць — там і яе адходы, якія трэба правільна захоўваць.

Напрыклад, група экспертаў пад эгідай АБСЕ яшчэ ў кантэксце канфлікту на Данбасе звяртала ўвагу на небяспеку выкідаў з хімічных прадпрыемстваў Украіны. Напрыклад, коксахімічны завод у Аўдзееўцы — амаль што на мяжы так званай «ДНР» — і іншыя падобныя, у якіх ёсць свае сховішчы з адходамі.

У выпадку трапляння снарада ў так званае хвостасховішча — туды, дзе захоўваюць адходы, свайго роду поўнае хімікатаў возера, — можа запусціцца ланцуговая рэакцыя. Пашкоджваецца дамба, пасля чаго ўсе хімікаты трапяць у найбліжэйшыя рэкі і водазаборы. Забруджванні ў вадзе таксама не ведаюць межаў — і яны змогуць трапіць куды заўгодна. А такія хімікаты могуць прывесці да вельмі сур’ёзных праблем са здароўем.

hvostohranilishcha.jpg

Фактычна сёння хімічнае прадпрыемства ў выпадку пашкоджання можа стаць страшнейшым за любую бомбу. Напрыклад, расіяне некалькі разоў пападалі ў цыстэрны з азотнай кіслатой каля Рубежнага (Луганская вобласць), у выніку адбываўся сур’ёзны выкід рэчываў у паветра — што таксама вельмі небяспечна. А ў пачатку сакавіка, напрыклад, снарад трапіў у склад з пенаполіўрэтанам пад Кіевам. Гэта, упэўненыя ва ўкраінскай арганізацыі «Екодія», можа прывесці не толькі да прамых атручэнняў, але і да кіслотных дажджоў.

Кожнае пападанне расійскіх снарадаў у заводы або нафтабазы наносіць шкоду экалогіі, якую не толькі прырода, але і людзі будуць адчуваць гадамі.

Атрутныя снарады 

Самі снарады, як і вайсковая тэхніка, нясуць смерць не толькі людзям, але і прыродзе. Разлітае паліва забруджвае глебу і грунтавыя вады, а адпрацаваная зброя пакідае пасля сябе цяжкія металы.

merlin20448147033bf872a-26b8-4.jpg

«Ад выбухаў снарадаў і бомбаў парушаецца рэльеф, разбураюцца і прасядаюць глебы, выводзяцца са строю значныя масівы ворнай зямлі, адбываюцца падтапленні ўчасткаў, знішчаецца прыроднае асяроддзе пражывання асобных папуляцый. Хімічныя злучэнні, якія змяшчаюцца ў боепрыпасах, забруджваюць паветра і ваду. У раёне актыўных баёў глебы масава забруджваюцца гаруча-змазачнымі матэрыяламі, металічнымі аскепкамі ад снарадаў і мін, а таксама збедненым уранам, які выкарыстоўваецца для падвышэння бранябойнай здольнасці некаторых боепрыпасаў. Гэтыя глебы яшчэ доўга могуць быць непрыдатнымі для сельскай гаспадаркі», — папярэджвае ўкраінскі партал «ЭкоПолитика».

Рызыкі — не толькі ў забруджванні палівам і снарадамі. Узрастаюць рызыкі лясных пажараў, а ў часе баявых дзеянняў аператыўна гасіць узгаранні праблематычна — таму агонь можа сур’ёзна пашкодзіць лесу. А лес — важная частка экасістэмы. А калі гэта забруджаны лес у зоне адчужэння — тады ўсё яшчэ больш сур’ёзна.

Экацыд 

І ў выніку абстрэлаў, і проста ад голаду ва Украіне гінуць жывёлы. Напрыклад, у Чарнабаеўцы праз дзеянні расіян на птушкафабрыцы загінулі чатыры мільёны (!) курэй. Гэта сур’ёзны выклік экалогіі Херсонскай вобласці і не толькі. Па-першае, цярпіць біяразнастайнасць, а па-другое, мноства забітых жывёл так і застаюцца на палях і ў лясах, што можа быць небяспечным для прыроды і чалавека.

photo2022-04-1014-01-13.jpg

Запаведныя тэрыторыі з унікальнымі раслінамі, жывёламі і птушкамі таксама цярпяць — частка знаходзіцца пад кантролем расійскіх вайскоўцаў. І там з’яўляюцца не толькі паліва і адходы вайсковай тэхнікі, але і банальнае смецце — калі не згадваць пра высечкі лясоў у сваіх мэтах.

Ваенныя дзеянні прыводзяць да забруджванняў і грунту, і вады, і паветра. Шкодныя рэчывы, узнятыя ў паветра, могуць накіравацца куды заўгодна — з непрадказальнымі наступствамі. Дакладна гэтаксама і з вадой.

Пра АЭС не згадвалі спецыяльна: небяспека здарэнняў на атамных станцыях відавочная і пра яе гавораць усе. Пакуль што, на шчасце, МАГАТЭ ўпэўненае ў адсутнасці сур’ёзных рызык. Але ў выпадку надзвычайнага здарэння (гэтага нельга выключаць) наступствы могуць быць жахлівыя.

Цяпер усе факты экалагічных злачынстваў Расіі актыўна збірае ўкраінскае Міністэрства навакольнага асяроддзя, а таксама экаактывісты. Пры гэтым паміж фіксацыяй фактаў і ацэнкай шкоды ёсць вялікая розніца: другое зрабіць вельмі складана, бо ў многія месцы не могуць выехаць навукоўцы. Генпракуратура Украіны называе ўсё, што адбываецца, словам «экацыд».

Але наступствы гэтых падзей будуць і ў Расіі: у кампетэнцыю Міжнароднага крымінальнага суда ўваходзяць і злачынствы супраць навакольнага асяроддзя. Гэта значыць, у перспектыве да адказнасці расійскае кіраўніцтва і вайскоўцы будуць прыцягнутыя не толькі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, але і за дзеянні, якія могуць прывесці да экалагічных праблем для значнай часткі Еўропы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое моўная дыскрымінацыя?

Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM