• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.01.2022 | Гісторыя

Экстрэмісцкая гастраномія. Як улады Францыі хацелі забараніць банкеты

Пачатак зімы ў Беларусі цяжка ўявіць без застолля. А вось у Францыі ў першай палове XIX стагоддзя калектыўная пасядзелка за сталом лічылася ледзь не замахам на дзяржаўны лад, піша Ігар Пятроў на старонках «Новага Часу».


Палітычная метафорыка цырымоніі трапезы існавала вельмі даўно. Дастаткова згадаць, што ў часы Cтаражытнай Русі князь заўжды баляваў за адным сталом з сваёй дружынай. Лічыцца, што такім чынам ён дабіваўся лаяльнасці ад ваяроў.

001.jpeg

Але для французаў на пачатку XIX стагоддзя банкеты нечакана ператварыліся ў эфектыўны сродак выказаць сваю пазіцыю. Праўда, такая практыка наўрад ці паўстала бы без забабонаў тагачаснага рэжыму, які, як гаворыцца, моцна закруціў гайкі.

Пасля падзення Напалеона ў 1814-м у Францыі адбылася рэстаўрацыя манархіі дынастыі Бурбонаў. Заканадаўчая ўлада належала каралю і двухпалатнаму парламенту, чальцоў вышэйшай палаты якога прызначаў манарх. Ён жа выключна валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы.

На першы погляд, такі дзяржаўны лад выглядаў больш ліберальным за напалеонаўскую Францыю. Аднак грамадства патрабавала большага, і перш за ўсё ўсеагульных вольных выбараў.

Галасаваць на выбарах і абірацца ў дэпутаты на той час маглі толькі мужчыны ва ўзросце больш за 40 год пры ўмове, што яны плацяць дастаткова вялікі падатак. У выніку з 32 мільёнаў французаў права голасу мелі толькі 166 тысяч чалавек. Пасля рэвалюцыі 1830-га армія электарату пашырылася да 200 тысяч, што яўна не вырашала пытанне.

Прычым выказаць сваё незадавальненне сітуацыяй было практычна немагчыма. Вялікія публічныя акцыі былі наўпрост забароненыя. Для арганізацыі збораў, на якіх планаваўся ўдзел больш за 20 чалавек, быў патрэбны спецыяльны дазвол.

Менавіта ў гэты момант апазіцыянеры нечакана ўзгадалі пра такую вонкава палітычна нявінную форму збораў як банкет. Сапраўды, як можна забараніць прыватную сустрэчу сяброў за кілішкам віна? Першы падобны банкет адбыўся ў 1818-м у парыжскім рэстаране. Цяжка ўявіць, але ў ім удзельнічалі ажно 400 чалавек. Самае цікавае, што спачатку прысутныя нават не ўздымалі келіхі за нейкія рэформы і не казалі палітызаваныя тосты. Пазней удзельнікі прызнаваліся, што ім было дастаткова паглядзець адзін аднаму ў вочы і пераканацца, што яны не адзіныя ў сваіх палітычных поглядах.

Банкетная мода адразу пайшла ў народ, які прыдумваў самыя экстравагантныя падставы для збораў. Напрыклад, у горадзе Мэц апазіцыйныя банкеты любілі праводзіць пад выглядам святкавання гадавіны польскага паўстання 1830 года. Самы вялікі банкет меў месца ў 1832 годзе ў Ліёне, дзе сабралася больш за тысячу чалавек.

002.jpeg

Улады так і не знайшлі сродкаў супраць гастранамічных маніфестацый. Адзінае, што здолелі раялісты — спрабаваць іранізаваць з буржуа, якія, маўляў, любяць падчас банкетаў разважаць пра інтарэсы простых людзей.

Між тым заўсёднікі банкетаў асмялелі. На імпрэзах пачалі гучаць тосты за працоўны народ, за выбарчую рэформу, за свабоду слова і г. д. Рэпартажы з падобных пасядзелак сталі асобным жанрам у апазіцыйнай прэсе. Пачынаючы з 1830-га банкетная кампанія была асноўным інструментам ліберальнай апазіцыі для праяўлення сваёй прысутнасці ў грамадстве.

Наведвальнікамі трапез сталі і сябры дэпутацкага корпусу. Прычым не толькі з фракцыі апазіцыі. Ліберальная буржуазія за свой кошт запрашала на банкеты незаможных людзей, што надавала мерапрыемствам адзнакі інстытута народнага суверэнітэту. Таму не ігнаравалі банкеты і памераныя сябры праўладнай партыі, вымушаныя цікавіцца грамадскай думкай. Падхапілі ідэю і першыя рабочыя асацыяцыі. Праўда, іх банкеты, якія праходзілі ў невялікіх карчмах, былі ў плане меню вельмі сціплыя.

Так ці інакш, агітацыя за кошт банкетаў стварыла феномен мабілізацыі грамадскай думкі. Як папярэджваў адзін з тагачасных публіцыстаў, «забараніць банкет будзе значыць развязаць рэвалюцыю».

Але менавіта так і здарылася. У 1847-м ліберальная апазіцыя анансавала новую банкетную кампанію ў падтрымку права на ўсеагульнае галасаванне. Яе кульмінацыяй меўся стаць банкет 22 лютага 1848-га ў Парыжу, які ладзілі дэпутаты-апазіцыянеры.

Цяжка сказаць, што прымусіла прэфекта Парыжа забараніць сустрэчу, на якой планавалася прыняць нейкую дзяжурную рэзалюцыю. Забарона зрабіла імпрэзе фантастычную рэкламу. Такую моцную, што раніцай 22 лютага каля будынка на Елісейскіх палях, дзе планаваўся банкет, сабралася прыкладна 50 тысяч чалавек.

Адтуль людзі спачатку накіраваліся ў бок Бурбонскага палаца, а пасля пачалі будаваць барыкады. Перапужаны кароль звольніў непапулярнага прэм’ера, што выклікала раскол у казармах і дало паўстанню новы імпульс. Яшчэ праз пару дзён рэвалюцыя перамагла.

Вось якой фатальнай для рэжыму можа быць, падавалася, звычайная вечарына! Што тычыцца банкетных кампаній у Францыі, то, напэўна, сваіх мэтаў яны канчаткова дасягнулі толькі ў 1881-м. Тады ў Францыі быў прыняты закон, які надаваў права французам праводзіць публічныя акцыі без санкцыі ўладаў. Ад іх арганізатараў патрабавалі выканання толькі дзвюх умоваў: папярэдзіць пра акцыю загадзя і не выходзіць падчас яе правядзення на праезную частку.

Гэты закон дзейнічае дагэтуль.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM