• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.03.2011 | Адукацыя Наша ўсё

Experty.by: нашы перамаглі (фотарэпартаж)

tarantino_expertyby-2718

Музычныя журналісты ўручылі свае ўзнагароды і падвялі рысу пад 2010 годам. У трэцяй цырымоніі Experty.by перамогу адсвяткавалі “Дзецідзяцей”, якія былі прызнаныя лепшымі па чатырох намінацыях. Яшчэ адны героі прэміі – праект Hvarna, што ўзяў тры ўзнагароды.


гурт “The Silicon”


Дзмітры Безкаравайны


Сяргей Будкін

Цырымонія ўзнагароджання пачалася з жывога выступу. Па традыцыі штогод на прэміі Experty.by грае гурт, альбом якога прызнаны дэбютам года. Сёлета ў парушэнне традыцыі выступалі The Silicon. Іх дыск у спісе намінацыі “Найлепшы дэбютны альбом” заняў другое месца. Першае журналісты аддалі рэп-праекту Pananieba, які адыграць жывы сэт не здолеў. Адзін з удзельнікаў праекту выйшаў на ўручэнне і адразу нахабна па-рэперску заявіў, што яны маюць намер налета атрымаць прыз за найлепшы альбом года.

Героем сёлетняй цырымоніі стаў гурт “Дзецідзяцей”, які, на жаль, з лета 2010 года прыпыніў сваю дзейнасць. На атрыманні сваёй першай узнагароды за вечар — за найлепшы беларускамоўны альбом — музыкі, відаць, упершыню пабачыліся за доўгі час. Зміцер Ясеневіч павіншаваў Ганну Хітрык з нараджэннем сына, а Міхась Зуй выказаў пажаданне цытатай з апошняй песні апошняга альбома “Рух” — каб усе стваралі дзяцей пад песні Radiohead. “Дзецідзяцей” выходзілі да публікі яшчэ тройчы, каб атрымаць узнагароды за найлепшы рок-альбом, найлепшы беларускі альбом ды прыз вялікага журы.


лепшы дэбютны альбом – гурт Pananeba “На балоце”


лепшы фольк альбом – Hvarna “Кола вяртанняў”, на фота Андрусь Палаўчэня


лепшы рок-альбом і лепшы беларускамоўны альбом – гурт ДзеціДзяцей “Рух”

Перамогу ў трох намінацыях атрымаў праект Hvarna, заснаваны былым лідарам магілёўскага гурта Osimira Андрусём Палаўчэнем у Пецярбургу, куды ён з’ехаў тры гады таму. Беларускі музыка сабраў сваіх расійскіх калегаў і запісаў альбом “Кола вяртанняў”, які беларускія крытыкі прызналі найлепшым фольк-альбомам года, народныя эксперты назвалі яго найлепшым беларускім альбомам, на першае месца сярод усіх працаў 2010 года яго паставілі і замежныя эксперты. “Прыз замежных экспертаў” — адна з галоўных цікавостак прэміі Experty.by. Штогод беларускія альбомы слухае каманда музычных журналістаў з краінаў, што мяжуюць з Беларуссю, іх меркаванне часта не супадае з ацэнкамі беларускіх калегаў. Але сёлета і замежнікі, і беларусы фактычна сышліся.

Адна з прыемных тэндэнцый, якая была заўважаная ў 2010 годзе музычнымі экспертамі, — колькасць беларускамоўных альбомаў упершыню за існаванне прэміі перавысіла колькасць дыскаў, запісаных па-руску. Чатыры беларускамоўныя альбомы трапілі ў галоўны Топ-10, да ўсяго, перамогу ва ўсіх васьмі “альбомных” намінацыях атрымалі якраз працы па-беларуску.


лепшы рекорд-лейбл – West records


прыз народных экспертаў і прыз замежных экспертаў Hvarna “Кола вяртанняў”

Пераможцы прэміі Experty.by-2010:

Найлепшы дэбютны альбом — Pananieba, “На балоце”
Найлепшы фольк-альбом — Hvarna, “Кола вяртанняў”
Найлепшы рок-альбом — “Дзецідзяцей”, “Рух”
Найлепшы беларускамоўны альбом — “Дзецідзяцей”, “Рух”
Найлепшы рэкорд-лэйбл — West Records.

Прыз народных экспертаў — Hvarna, “Кола вяртанняў”
Прыз замежных экспертаў — Hvarna, “Кола вяртанняў”
Прыз вялікага журы — “Дзецідзяцей”, “Рух”
Найлепшы альбом — “Дзецідзяцей”, “Рух”.


прыз вялікага журы і лепшы альбом – ДзеціДзяцей “Рух”


Аляксандар Кулінковіч

на першым фота – Ганна Хітрык


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Беларуская мова

Адкуль у беларусаў узяліся мацюкі?

Цягам дзесяцігоддзяў паспяхова існавала версія, што мат да нас прыйшоў з Расіі. Насамрэч гэта не так. Традыцыі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

«Апантаны Бацькаўшчынай». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму — 95!

Сёння святкуе 95-гадовы юбілей жывы класік і непахісны аўтарытэт ў галіне геолага-мінералагічных навук, прафесар,...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва Тэатр

Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі

15 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі гледачы патрапяць на перфарматыўны эскіз-даследаванне выражэння чалавечых пачуццяў. ...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год

Да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў з’явіўся каляндар «Першапачатак». Фота: bellit.info Каляндар...

Апошнія навіны

    Гісторыя Беларуская мова
    Адкуль у беларусаў узяліся мацюкі?
    Грамадства Асоба
    «Апантаны Бацькаўшчынай». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму — 95!
    Культура Мастацтва Тэатр
    Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі
    Культура Літаратура
    Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год
    Адукацыя Беларуская мова
    8 спосабаў падвучыць беларускую мову без парты і дошкі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут пачалі «ганяць» крыжакоў
    Грамадства «Мама, не журыся!»
    Любоў да Расеі і Кастусь Каліноўскі
    Культура Грамадства
    Як па-беларуску павіншаваць з Калядамі і Новым годам? Падборка пажаданняў
    Тэатр
    Пайшла з жыцця балерына Людміла Бржазоўская
    Гісторыя
    Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага
    Літаратура
    Упершыню адной кнігай сабраны аўтографы Якуба Коласа
    Літаратура
    Таццяна Барысік: «Шуфлядка поўная, але каму гэта трэба?»
    Гісторыя
    Войны Трайдэна, «каменны стоўп» і прусы на варце Гародні
    Культура
    «Я проста павышываю, а потым нібыта іншы чалавек». Майстрыха Вольга пра вышыўку і пераасэнсаванне культурнай спадчыны
    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Афіша

  • 08.12 — 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 08.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 08.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 08.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 08.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 08.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 08.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 08.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    • Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип