Фан-клуб беларускага року “Будзьма свабоднымі” запрашае 6 траўня (серада) ў Наваполацк на сустрэчу з аўтарамі кнігі “222 альбомы беларускага року” Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуём.
У імпрэзе разам з абодвума аўтарамі нацыянальнай музычнай энцыклапедыі бярэ ўдзел і папулярны бард, лідэр гурта P.L.A.N. Андрэй Плясанаў.
Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй – знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80-х гадоў. Іх першая кніга “Праз рок-прызму” выйшла ў 1989 годзе ў ЗША.
“222 альбомы беларускага року” – працяг гэтай кнігі (без аніякіх паўтораў). Кніга ёсць практычна энцыклапедыяй беларускай музыкі, бо праз выданне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра тыя альбомы нашых камандаў, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША да Польшчы, Расіі ды Францыі, у Нямеччыне і Вялікабрытаніі і іншых краінах ад 30 гадоў да нашых дзён.
Усім наведнікам у падарунак – дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад фан-клубу “Будзьма свабоднымі”.
Сустрэча пройдзе па адрасе: Наваполацк, вул. Алімпійская, 9.
Уваход вольны! Пачатак у 18.30. Даведкі праз тэл. 649 08 88.
Калі вы жадаеце запрасіць аўтараў кнігі ў свой горад, звяртайцеся па тэлефоне 649 08 88.