З 26 па 28 жніўня ў Нясвіжскім замку адбудзецца фестываль камернай музыкі «Нясвіж: даўніна і сучаснасць».
Чакае насычаная праграма з шасці канцэртаў. Будуць і папулярныя шэдэўры камернай музыкі, і менш вядомыя. Абяцаюць таксама музыку беларускіх аўтараў.
26 жніўня запланаваны канцэрт «Вівальдзі і П’яцола».
27 жніўня — адразу тры канцэрты: «Шапэн у замку» а 12-й, «Канцэрт дуэта Корсак — Кале» а 18-й і «Ноч у замку» а 21-й.
У нядзелю, 28 жніўня, фэст завершыцца двума канцэртамі: «Мары пра Нясвіж» а 13-й і «Даўніна і сучаснасць» а 17-й.
Квіткі коштам ад 18 рублёў можна набыць па спасылцы, але ж спяшайцеся: хутка скончацца!
Чытайце яшчэ:
У Нясвіжы як у Парыжы? Горад Радзівілаў вачыма «турыста выходнага дня»