Фолк-фэст «Камяніца»

20.08.2010 Музыка

4 верасня у Музеі народнай архітэктуры і побыту мае адбыцца фолк-фэст «Камяніца». У гэтым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства будуць этна-трыа «Троіца» і гурт «Палац». Сродкі ад продажу квіткоў пайдуць на рахункі музею.

Фестываль упершыню адбыўся год таму, сабраўшы каля 2 тысяч гледачоў. Тады музычную праграму ўзначалілі гурты Kriwi, «Стары Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум».

Кошт квіткоў на мерапрыемства будзе звычайны для музею – 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдняя рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя на сайце fest.kamyanitsa.by.

Даведка: (029) 670 13 30, (017) 507 69 37.