Літаральна днямі актывістамі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры з Ваўкавыска быў зроблены чарговы падарунак аматарам нашай даўніны, аматарам гісторыі і культуры Беларусі. Іх намаганнямі ў інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы сайт, і не проста сайт, а своеасаблівы фотаархіў, у якім размяшчаюцца старадаўнія фотаздымкі як Ваўкавыска, так — у перспектыве — і яго ваколіц.
Адрас сайта http://foto.volkovysk.by/