Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Заканчэнне першага сезону

Першы месяц працы фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!” завяршыўся. Практычна ўсе дасланыя між 20 кастрычніка і 20 лістапада здымкі апублікаваныя. Чакаем новых твораў. Журы з фатографаў Міхала Анемпадыстава, Анатоля Кляшчука і Андрэя Лянкевіча пачынае працу.  Дакладную дату абвяшчэння пераможцаў месяца ў кожнай намінацыі паведамім асобна.

Нагадваем, што адзін аўтар можа ўдзельнічаць адзін раз цягам конкурсанага месяца.  Тых, хто даслаў здымкаў болей, чым апублікавана, і хто хоча зноў паўдзельнічаць, просім даслаць нанова адабраныя работы. У кожнай намінацыі публікуецца ня больш за тры  работы. Вітаюцца аўтарскія подпісы, і аўтарскія каментары.

Конкурс толькі распачаўся, ён трывае да канца сакавіка 2009 году. Поспехаў!