Ужо ў нядзелю адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі "Эмі", і самая галоўная інтрыга падзеі — ці атрымае ўзнагароду “Гульня тронаў” пасля даволі спрэчнага фінальнага сезона.
"Троны" ўжо ёсць самым намінаваным і ўзнагароджаным серыялам, які саступае бадай толькі шоў "Суботні вечар у жывым эфіры", якое ідзе на тэлебачанні больш за 40 гадоў. Тым не менш на цырымоніі "Эмі", якая будзе транслявацца тэлекампаніяй "Фокс", можна чакаць сюрпрызаў.
Яшчэ тры перамогі ("Троны" намінаваныя ў сямі катэгорыях) прывядуць да 13 трафеяў і перавысяць уласны рэкорд у 12 узнагарод, дасягнуты ў 2015 і 2016 гадах.
Перамога як найлепшай драмы ўзняла б стаўкі на гэтай арэне да чатырох, а значыць серыял падзяліўся б тронам з "Хіл стрыт блюз”, "Законам Лос-Анджэлеса", "Заходнім крылом" і "Вар’ятамі". ("Фрэйзер" і "Амерыканская сямейка" атрымалі па пяць як камедыі).
Нягледзячы на супярэчлівы характар фінальнага сезона – было мноства скаргаў на сюжэт, якія раслі ў рэжыме рэальнага часу, трансляваліся ў розных сацыяльных медыях, – большасць сайтаў па-ранейшаму разглядаюць "Троны" як фаварыта, які прэтэндуе на галоўны прыз, і яго дамінаванне на прэміі Creative Arts Awards толькі падсілкоўвае гэтае меркаванне.

Вядома, фінал серыяла выклікаў дыскусіі, але розныя фактары, у тым ліку настальгія, могуць сыграць на карысць гэтаму шоў.
Рэч у тым, што тыя, хто гучна крытыкуе апошні сезон, напэўна, не зусім уяўляюць, што думаюць шырокія колы аўдыторыі. І нават пры тым, што некаторыя сябры журы з Тэлевізійнай акадэміі таксама, магчыма, былі расчараваныя фіналам, “Эмі” глядзіць не на вынікі года, а разглядае падзею гістарычна, у яе ўплыве на аўдыторыю.
Калі такі падыход будзе задзейнічаны, то “Троны” могуць стаць не адзіным шчасліўчыкам. Серыял "Віцэ-прэзідэнт” HBO таксама намінаваны на сёмым сезоне лебядзінай песні і можа атрымаць сваю чацвёртую ўзнагароду як камедыя. Акрамя таго, зорка Джулія Луі-Дрэйфус мае шанец пабіць яшчэ адзін рэкорд узнагарод, бо яна ўжо раздзяліла восем "Эмі" з з Клорыс Лічман.
Луі-Дрэйфус прэтэндавала шэсць разоў запар на "Эмі" за ролю Селіны Мэер і не выйшла на гонку толькі ў 2018 годзе, бо лячыла рак. Шоў стала тройчы пераможцам у камедыйным жанры з 2015 па 2017 гады. У актрысы таксама есць тры "Эмі" за прадзюсарства серыяла "Віцэ-прэзідэнт". Аднак серыял сутыкнецца з грознай канкурэнцыяй – у тым ліку з мінулагодняй пераможцай "Неверагодная місіс Мейзел", а таксама серыяламі "Бары" і "Клапоўнік/Дрэнь". У “Тронаў" жа сапернікі — "Забіваючы Еву" і "Лепш тэлефануйце Солу".
Паводле CNN