• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.02.2022 | Культура Музыка

«Гэта самая дарослая наша праца». Гродзенскі гурт «Папараць» выпусціў першы афіцыйны рэліз

Музычны праект «Папараць» з Гродна апублікаваў альбом «Вуціца». У рэліз увайшло 10 песень. Дзевяць з іх народныя, адна напісаная вакалісткай гурта Таццянай Салаўёвай, піша Hrodna.life.


2.jpg
Вокладка альбома «Вуціца». Крыніца: paparats.bandcamp.com


Ідэі стварыць альбом у музыкаў не было. «Калі раптам супала шмат абставінаў: знайшліся вольныя грошы, вольны час, вольныя мазгі, з’явіўся гукарэжысёр, — тады паўстала ідэя зафіксаваць у студыі тое, што гралася на канцэртах цягам некалькіх гадоў», — распавёў Hrodna.life музыка гурта «Папараць» Павел Салаўёў.

Альбом «Вуціца» — гэта першы афіцыйны рэліз праекта «Папараць». У 2021 годзе выйшаў альбом «Заклятая кветка купальная», але тая праца была выканана ў межах музычнага праекта «Аум!».

«Калі б мне трапіў у рукі гэты альбом, запісаны іншымі музыкамі, дык я б яго слухала»

Музыкі задаволены вынікам працы. «Калі б мне трапіў у рукі гэты альбом, запісаны іншымі музыкамі, дык я б яго слухала» — сказала вакалістка гурта «Папараць» Таццяна Салаўёва.

«Усім астатнім таксама падабаецца. Гэта самая дарослая наша праца. Шмат інструментаў прапісана, нешта было зроблена, а пазней перароблена. А бонусам ідуць дзве не зусім звычайныя для «Папараці» народныя песні з папярэдніх рэлізаў, якія маюць гучанне, што адрозніваецца ад нашага традыцыйнага», — сказаў Павал Салаўёў.

«Маючы скончаную працу, мы разумеем, што тое-сёе можна было б зрабіць інакш, больш цікава, больш дасканала. Аднак гэта звычайнае стаўленне музыкаў да таго, што ўжо зроблена — дасканаласці няма межаў, некалі трэба спыніцца, паставіць кропку, адпусціць альбом у свет ды ісці далей», — лічыць Павел.

Гурт рыхтуе яшчэ два альбомы

3.jpg
Гурт «Папараць». Крыніца: paparats.bandcamp.com


Гурт працуе ў студыі больш за год. Музыкі адначасова пішуць тры альбомы. Першы — «Вуціца» — народныя песні ў апрацоўцы гурта. Другі і трэці пакуль не маюць назвы. Але ў іх войдуць песні на тэксты Таццяны Салаўёвай, вершы паэтаў, сярод якіх Лейб Найдус, Ларыса Геніюш, Ніна Габрыэлян, Таццяна Шэіна. Таксама будуць пераклады Паўла Салаўёва з чэшскай ды ідышу. Адзін альбом будзе на беларускай мове, другі на рускай. Музыкі спадзяюцца, што рэліз адбудзецца ў сакавіку-красавіку 2022 года.

«Папараць» — праект, які доўгі час быў безназоўным. Афіцыйна аформіўся ў 2021 годзе. У склад гурта ўваходзяць: Таццяна Салаўёва, Ігар Адасік, Ілля Пячынін і Павел Салаўёў, як сэсіённы музыка — Аляксандр Блахін.

hrodna.life

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM