Якімі былі касцёлы і кляштары на тэрыторыі Беларусі ў XIV—XVIII стст.? Як выглядалі манахі, што хадзілі па вуліцах тагачасных гарадоў? Якую ролю мелі каталіцкія манаскія ордэны ў адукацыі і хрысціянізацыі Вялікага Княства Літіоўскага?
Адказы на ўсе гэтыя пытанні вы знойдзеце ў кнізе Валера Міцкевіча “Каталіцкія кляштары XIV—XVIII стст. у межах сучаснай Беларусі”. Для больш грунтоўнага знаёмства з гісторыяй манаскіх супольнасцяў у кнізе падаецца кароткая даведка-класіфікацыя, а тэрытарыяльнае распаўсюджанне ордэнаў адлюстраванае на мапах XIV—XVIII стст. Інфармацыя пра сучасны стан кляштараў выведзеная ў табліцы, а ў дадатак да здымкаў касцёлаў і кляштараў падаюцца маштабныя планы будынкаў. Пра выгляд вопраткі манахаў даюць уяўленне каляровыя малюнкі сучаснага мастака Л. Стрыжак і выявы французскага гравёра XVII ст. Ф. дэ Пойлі.
Кніга разлічаная на гісторыкаў архітэктуры, урбаністыкі, рэстаўратараў, гісторыкаў рэлігіі, археолагаў, культуролагаў і ўсіх, хто цікавіцца культурнай спадчынай Беларусі.

У хуткім часе кнігу можна будзе набыць у наступных кнігарнях:
“Акадэмкніга”, Мінск, пр-т Незалежнасці, 72;
кнігарня “логвінаЎ”, Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А;
“Светач”, Мінск, пр-т Пераможцаў, 11;
“Цэнтральная”, Мінск, пр-т Незалежнасці, 19;
“Падпісныя выданні”, Мінск, пр-т Незалежнасці, 14;
“Веды”, Гродна, Ажэшкі, 38;
“Светач”, Гродна, Гарнавых, 7.