16 чэрвеня Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын наведаюць Старыя Дарогі, дзе правядуць сустрэчы ў межах агульнанацыянальнай грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
План сустрэчаў такі:
14.00. Спартова-патрыятычны летнік для навучэнцаў старэйшых класаў.
16.00. Дзіцячы лагер “Крынічка”.
18.00. Археалагічны дзіцячы летнік пад Старымі Дарогамі.
Глеб Лабадзенка прэзентуе дзецям падрыхтаванае ім непадцэнзурнае выданне аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. А лідар гурта HandmadE Яўген Валошын заспявае песні з будучага альбома. Наведнікі імпрэзаў змогуць паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць традыцыйныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”