Шатландскі горад Абердзін і польскі Радам разарвалі адносіны з Гомелем і больш не з’яўляюцца гарадамі-пабрацімамі.
Пра гэта інфармуе «Народная воля» са спасылкай на Scottish Daily Express.
У гарадах палічылі, што Гомель стаў месцам канцэнтрацыі расійскіх войскаў, а ўлады Беларусі «падтрымалі ваенныя планы Расіі».
У польскім Радаме таксама ўдакладнілі, што разрыў стасункаў адбыўся ў знак салідарнасці з Украінай.
Нагадаем, што гэта не першыя гарады-пабрацімы, якія больш не жадаюць мець стасункаў з беларускімі гарадамі.