Huawei прадставіла новы смартфон з гнуткім экранам

Huawei прадставіла ў Барселоне новы смартфон Huawei Mate Xs — палепшаную версію смартфона Mate X з гнуткім экранам, які выйшаў летась, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

f89de08e-b642-4703-b847-68a82392da15.jpg

Прэзентацыю, падчас якой быў прадстаўлены цэлы шэраг новых распрацовак кампаніі, правёў кіраўнік спажывецкага падраздзялення Huawei CBG Рычард Ю. Кампанія не стала змяняць і без таго ўдалы дызайн папярэдніка. Корпус раскладваецца вонкі, у складзеным стане экран ахінае корпус з трох бакоў. У раскладзеным выглядзе дыяганаль дысплея складае 8 цаляў, у складзеным — 6,6 і 6,39 цалі адпаведна.

Працуе Huawei Mate Xs на васьміядзерным працэсары ўласнай вытворчасці Kirin 990, яго асаблівасцю з’яўляецца тое, што ён мае інтэграваны 5G мадэм Balong 5000, які дазваляе смартфону працаваць у сетках пятага пакалення. Аб’ём аператыўнай памяці склаў 8 Гб, пастаяннай — 512 Гб. Ёмістасць акумулятара складае 4500 мА. Працуе смартфон на Android 10 з фірмовай абалонкай EMUI 10. Камера атрымала чатыры сэнсара — асноўны на 40 Мп, тэлевік на 8 Мп, шырокавугольнік на 16 Мп і 3D ToF сенсор для вызначэння глыбіні кадра. Huawei Mate Xs паступіць у продаж па цане 2499 еўра.

zviazda.by