У сеціве з’явіўся буктрэйлер на раман Віктара Марціновіча “Мова 墨瓦“. Зняў яго ў межах фестывалю мабільных буктрэйлераў velcom SmartFilm Антось Спясівых.
Сярод конкурсных прац Фестывалю ёсць буктрэйлеры на аповесць Святланы Алексіевіч “Цынкавыя хлопчыкі”, кнігу Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, раман Сяргея Дубаўца “Сіні карабель у блакітным моры плыве”, а таксама на вершаваны зборнік Кацярыны Ваданосавай “Міфатворчасць”, кнігу “Сем камянёў” Аляксея Шэіна ды іншыя.
Усе конкурсныя буктрэйлеры можна паглядзець на сайце Фестываля.