Пра гэта паведаміў адзін з распрацоўшчыкаў картаў — Антон Янкоўскі ў Instagram крамы настолак «Кубік».
Калода складаецца са стандартных 36 карт з выявамі беларускіх знакамітасцяў часоў ВКЛ: князёў і княгінь, асветнікаў, ваяроў. Усе выявы славутых гістарычных асобаў — аўтарскія.
Распрацоўкай займалася творчая каманда «А-чатыры» на чале з Антосем Янкоўскім сумесна з oz.by. Набыць карты можна ў гарадзенскай краме настолак «Кубік» па вул. Кірава, 3 і на сайце oz.by. Камплект каштуе 8,90 беларускіх рублёў.