5 чэрвеня на мінскай Кастрычніцкай упершыню пройдзе чэмпiянат па скарасному чацiнгу з назвай lemon champ! Маладыя беларусы ад 6 да 26 гадоў змогуць паспаборнічаць у хуткасці набору паведамленняў у мэсэнджары Telegram. 30 удзельнікаў з самымі спрытнымі пальцамі пройдуць у фінал чэмпіянату, які адбудзецца 7 чэрвеня, дзе будуць змагацца за прызы ад lemon, галоўны з якіх – iPhone XR 64GB.

Першы этап lemon champ пройдзе ў прасторы Dandy Land (Кастрычніцкая 19/4). З 10:00 да 22:00 усе ахвотныя, якія трапляюць ва ўзроставы прамежак 6–26, могуць прыйсці і на хуткасць набраць паведамленне. Рэгістравацца загадзя не трэба. Адзінае патрабаванне – захапіць з сабой дакументы, якія дапамогуць на месцы спраўдзіць ваш узрост. Або прынамсі іх выразную фатаграфію.
Чаціцца ўдзельнікі чэмпіянату будуць з адмыслова распрацаваным Telegram-ботам. Як адбываецца працэс: бот дасылае тэкст на 300 знакаў, які трэба хутка перапісаць і адправіць назад. lemon chatbot праверыць атрыманае паведамленне на памылкі і паведаміць удзельніку час, за які той справіўся з заданнем. Для гэтага на месцы прапануюць абраць найбольш зручны смартфон: на базе аперацыйнай сістэмы Android або iOS.
Удзельнікі будуць спаборнічаць ва ўзроставых групах, аналагічных падзелу пакаленняў у новых тарыфах lemon: Z – 6–12 гадоў, Y – 13–17 гадоў, X – 18–25 гадоў. Трыццатку чацераў, якія пакажуць найлепшыя вынікі цягам дня, – па дзесяць чалавек з пакаленняў X, Y, Z, – запросяць на фінал чэмпіянату. Удзельнікі, якія паказалі ў фінале найлепшы вынік у кожнай узроставай катэгорыі, атрымаюць гігабайты інтэрнэт-трафіку: 10 ГБ – для пераможцы пакалення Z, 15 ГБ – для Y, а 20 ГБ – для X. Галоўны прыз – iPhone XR 64GB – дастанецца пераможцы ўсяго чэмпіянату. Акрамя гэтага, арганізатары абяцаюць падрыхтаваць прыемныя прызы і для адборачнага этапа спаборніцтваў. Напрыклад, кожныя паўгадзіны будуць вызначаць прамежкавых пераможцаў з найлепшым вынікам за апошнія 30 хвілін. Ім падораць брэндаваныя lemon power bank.
Паводле прэс-рэлізу