Міжнародны дзень абароны дзяцей. Народны пісьменьнік Беларусі Янка Брыль напісаў, што “Адносіны да дзяцей – беспамылковая мера духоўнай вартасьці чалавека”.
1863: Паўстанцамі ў час паўстаньня 1863-1864 гадоў забіты праваслаўны псаломшчык Фёдар Юзэфовіч.
1918: У Менску пачаўся зьезд беларускага каталіцкага духавенства.
1918: У Менску адкрылася кансерваторыя.
1918: У Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкую мірную дамову.

1804: Нарадзіўся Міхал Глінка, кампазытар, заснавальнік расейскай класічнай музыкі. Паходзіў Міхал Глінка са старажытнага беларускага шляхецкага роду.

1889: Нарадзіўся Павел Жаўрыд, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Усебеларускага зьезду (1917), адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня (1920) (пам. 1937)
Крыніцы:
https://www.vilnia.com
https://www.svaboda.org/
https://be.wikipedia.org/
https://be-x-old.wikipedia.org/