Каляндар. 29 чэрвеня

28.06.2009 Каляндар

1871: Памёр Ксенафонт Гаворскі, беларускі гісторык, археолаг, выдавец.

genar16

1906: Нарадзіўся расійскі савецкі ваеначальнік Іван Чарняхоўскі, які камандаваў 3-м Беларускім фронтам.

1925: Нарадзіўся беларускі акадэмік Юры Астроўскі. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускае медыцыны, быў дырэктарам Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук. Юры Астроўскі – стваральнік Гродзенскай біяхімічнай школы.

1940: Адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек.

1941: У Мінску было запланаванае ўрачыстае адкрыццё новага Камсамольскага возера і купальнага сезону. Аднак планы былі перакрэсленыя вайной.

1944: Вызвалены ад немцаў Бабруйск.