Каляндар. 6 лістапада

05.11.2009 Каляндар

1742: Нарадзіўся Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, педагог (пам. ~1787).

1862: Памёр Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат К. Каліноўскага (нар. 21.4.1833).

lesik

1884: Нарадзіўся Язэп Лёсік, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік, педагог (пам. 1.4.1940).

astrouski

1887: Нарадзіўся Радаслаў Астроўскі, дзеяч беларускага руху (пам. 17.10.1976).

vojtankav

1912: Нарадзіўся Віктар Войтанка, беларускі грамадскі дзеяч, лекар, святар (пам. 25.4.1972).

1940: Памёр Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, інжынер-будаўнік, паэт (нар. 7.7.1869).

stanyuta

2000: Памерла Стэфанія Станюта, беларуская акторка (нар. 13.5.1905).