Каляндар. 6 снежня

05.12.2009 Каляндар

Каталікі адзначаюць Дзень Святога Міколы.

barbara_radzivil

1520: У Нясвіжы нарадзілася Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня княства Літоўскага, другая жонка Жыгімонта ІІ Аўгуста.

1705: Біскуп Тэадор Патоцкі ў прысутнасці караля Аўгуста ІІ і цара Пятра І ахрысціў касцёл св. Францыска Ксаверыя ў Гродне.

1800: Нарадзіўся Язэп Ходзька, славтуты геадэзіст і тапограф. Праводзіў градусныя вымярэнні на тэрыторыі Беларусі.

1899: Нарадзіўся Барыс Мардвінаў, беларускі і расійскі тэатральны рэжысёр і педагог. У 1947–1951 гадах ён быў галоўным рэжысёрам Дзяржаўнага тэатра оперы і балету Беларусі, адначасова выкладаў у Беларускім тэатральным інстытуце.

janchuk

1921: Памёр Мікалай Янчук, беларускі і ўкраінскі навуковец-славіст, гісторык, этнограф, фалькларыст і літаратуразнаўца.