Каляндар. 7 лістапада

06.11.2009 Каляндар

У СССР адзначаўся дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Гэтае свята дагэтуль з’яўляецца афіцыйным у Беларусі.

1790: Нарадзіўся Караль Падчашынскі, архітэктар (пам. 7.4.1860).

charot

1896: Нарадзіўся Міхась Чарот, беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч (пам. 29.10.1937).

1923: Нарадзіўся Аляксандр Дракахруст, паэт і перакладчык (пам. 14.11.2008).

1961: Нарадзіўся Сяргей Алейнікаў, беларускі футбаліст.

1980: Памёр Аляксандр Авечкін, беларускі расійскамоўны пісьменнік.

2004: Беларуская служба “Радыё Швецыя” выпусціла ў эфір першую перадачу.