1409: У Берасці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна (пач. 30.11.1409).
1432: Ашмянская бітва між войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча. Загінула больш за 10 тыс. чалавек.
1506: Жыгімонт Стары абраны каралём польскім.
1812: Расійскія войскі занялі Гародню ў ходзе вайны 1812 года.
1914: Нарадзіўся Часлаў Сіповіч, беларускі ўніяцкі біскуп, заснавальнік Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лондане.
1922: Выданне Леапольдам Родзевічам у Вільні першага нумару газеты “Наша будучыня”.
1926: У БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы.
1935: Нарадзіўся Эдуард Скобелеў, беларускі пісьменнік.
1937: Органамі НКВД былі знішчаныя фалькларыст і кампазытар Антон Грыневіч, палітык і літаратуразнаўца Ігнат Дварчанін, а таксама яшчэ адзін дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі Язэп Гаўрылік. За сваю беларускую дзейнасць на Віленшчыне Дварчанін і Гаўрылік былі арыштаваныя польскімі ўладамі і прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволеньня, пасля шляхам абмену палітвязняў яны трапілі ў Савецкі Саюз, дзе іх і расстралялі.
1991: Падпісаныя Белавежскія пагадненні ў рэзыдэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы. Тут кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Шушкевіч, Ельцын і Краўчук, а таксама кіраўнікі ўрадаў трох краінаў афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэнні СССР і ўтварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаваў.
1994: Праз нязгоду з курсам прэзыдэнта Лукашэнкі з ягонай каманды афіцыйна сышоў Віктар Ганчар.
1999: Утварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.


