«Калыханка» Бураўкіна і Раінчыка вярнулася ў эфір

Любімая рознымі пакаленнямі беларускіх дзяцей «Калыханка» на вершы Генадзя Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка вярнулася ў эфір. «Беларускія дзеткі, па-першае, запомнілі гэтую «Калыханку», па-другое, палюбілі яе, па-трэцяе, не захацелі з ёй развітвацца», – падзяліўся з «Салідарнасцю» Генадзь Бураўкін. Нагадаем, раней гэтую песню змянілі на кампазіцыю ў выкананні Ірыны Дарафеевай. Тэкст цалкам.