Кампанія “Будзьма беларусамі!” падвяла вынікі конкурсу, прысвечанага гурту “Litvintroll”!

litvintroll

Пытанне конкурсу гучала наступным чынам: “Колькі разоў на працягу кліпу ў кадры з’яўляецца поўная расцяжка кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а колькі разоў за кліп яна з’яўляецца ў кадры часткова?”

Найбольш блізкімі да правільных былі адказы Святланы Балашко і Змітра Сінькова.

Менавіта яны і сталі пераможцамі нашага конкурсу. Віншуем пераможцаў!

Правільны адказ: 13 разоў з’яўлялася няпоўная расцяжка і 2 разы – поўная.

Прадстаўнікі кампаніі “Будзьма беларусамі!” звяжуцца з пераможцамі і перададуць ім дыскі.