Увечары 11 лістапада ў Светлагорскай школе мастацтваў прайшоў канцэрт барда Андрэя Мельнікава ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Апроч непасрэдна песняў Андрэя ўдзельнікі імпрэзы даведаліся ад выступоўцы пра гісторыю кампаніі “Будзьма беларусамі!” ды паспрабавалі адказаць на пытанні што да беларускай культуры. Гэтай сустрэчай пасля двухгадовага перапынку аднавіліся культурніцкія мерапрыемствы ў школе мастацтваў Светлагорска, якія цяпер маюць перспектыву стаць штомесячнымі.