Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» адменены

14.04.2010 Музыка

Арганізатары канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю» прынялі рашэньне не праводзіць імпрэзы. Плянавалася, што 11 красавіка на тэатральнай плошчы ў Варшаве засьпяваюць Сыднэй Поляк, Янэк Пэнчак i The Relievers, «Спрат», Recha, Слава Корань, Аляксандар Кульлінковіч ды іншыя. Мерапрыемства адмененае ў сувязі з трагедыяй 10 красавіка. У Польшчы абвешчаны тыдзень жалобы. Тэкст цалкам.