Моладзевы велокарнавал “Лета ў разгары – круці педалі” пройдзе ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна 8 жніўня, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.
У заездзе могуць прыняць удзел усе жадаючыя маладыя людзі, якія выканалі дзве ўмовы – яны павінны быць у карнавальных касцюмах і на маляўніча аформленых роварах. Тыя, хто справіцца з задачамі лепш за іншых, атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі ў намінацыях “Нацыянальны каларыт”, “Лепшы дзіцячы ровар”, “Экавеласіпед” (афармленне з выкарыстаннем натуральных кампанентаў: лісця, кветак, галінак і інш.), “Веласіпед- казка” (афармленне ровара пад сродак перамяшчэння папулярных герояў фільмаў або мультфільмаў).
Заяўкі на ўдзел у веласіпедным шоў прымаюцца да 6 жніўня. Аб сваім намеры здзівіць публіку арыгінальнасцю ўжо заявілі больш за 20 чалавек. Арганізатары запэўніваюць, што гледачы ўбачаць яркае карнавальнае шоў з роварамі, аформленымі ў розных стылях, часам і зусім упрыгожанымі да непазнавальнасці.
Алёна Ціханава, БелТА