Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” запрашае вас у падарожжа па маршруту Мінск – Гудагай – Астравец – Варняны – Варона – Быстрыца – Тракенікі – Кемелішкі – Міхалішкі – Гервяты – Мінск.
Акрамя гэтага, вы атрымаеце цудоўную магчымасць пабачыць астравецкія краявіды, што ўжо ўвабраліся ў летнія колеры, дзіўнай прыгажосці касцёл Святой Тройцы ў Гервятах – памерам з 18-павярховы дом і з 12-цю статуямі апосталаў абапал, а таксама – пагранічную заставу “Гудагай”, дзе нас па-сяброўску сустрэнуць памежнікі і ў гонар набліжэння свайго прафесійнага свята пакажуць нават тое, што зазвычай недасягальнае для звычайных турыстаў – умовы сваёй адказнай працы і памежную паласу.
Інфармацыйнае суправаджэнне – Аляксей Фралоў.
Выезд – 21 траўня 2011 г. (субота) у 7:30 раніцы.
Запіс па тэлефоне +375 29 7550370 (Зміцер)
+375 29 5043114 (Таццяна)