• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.04.2022 | Кіно

Замест «Таямніц Дамблдора» паказваюць «Брат». Чым запаўняюць пусткі ў кінапракаце Беларусі

Беларускія кінааматары так і не змаглі паглядзець на вялікім экране новага «Бэтмена». У пракат не выйшлі таксама чаканыя «Морбіўс» з сусвету Sony/Marvel і «Фантастычныя пачвары. Таямніцы Дамблдора» з «поттарыяны». Hrodna.life праверыў, што замест іх прапануюць глядзець у кінатэатрах Гродна.


За сакавік адмянілі 10 новых фільмаў

З 1 сакавіка ўжо адменена 10 кінапрэм’ер у Расіі і Беларусі. Прычына — вайна, якую Расія вядзе супраць Украіны. З-за яе буйныя заходнія кінакампаніі — Universal, Sony Pictures, Warner Bros., Walt Disney і Paramount — адмовіліся ад пракату сваіх фільмаў у Расіі.

000.jpg
  Кадр з фільма «Морбіўс». Крыніца: kinopoisk.ru

«Беларускі кінапракат завязаны на расійскі. Гэта такая даўняя яшчэ савецкая традыцыя. Украіна — у яе самастойны рынак кінапракату, у іх ёсць самастойныя кампаніі, якія займаюцца арганізацыяй кінапаказаў, ёсць дыстрыб’ютары аўтарскіх правоў. У нас самастойных дыстрыб’ютараў няма. І мы ўсе дамаўляемся з кампаніямі, якія размешчаны ў Маскве», — тлумачыць у размове з Hrodna.life беларускі кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі.

Даходы кінатэатраў залежаць ад галівудскага кіно

У Расіі да канца лета гэтага года зачыняцца да 40% кінатэатраў, калі ў краіну не вернуцца галівудскія фільмы. Пра гэта заявіў дырэктар па краінах СНД кампаніі па вымярэнні і аналітыцы медыя «Comscore» Раман Ісаеў у інтэрв’ю выданню «Бюлетэнь кінапракатчыка».

Гэтую думку падтрымлівае Тарналіцкі:

«Паводле статыстыкі, якую дае "Бюлетэнь кінапракатчыка", для расійскіх кінатэатраў асноўны прыбытак, дзесьці 75%, дае менавіта амерыканскі кантэнт: галівудскае кіно, буйнабюджэтныя фільмы. Паколькі яны сыходзяць, зарабляць гэтыя кінатэатры проста не змогуць. У мяне адчуванне, што яны будуць неяк перабудоўвацца ў след, напэўна, за кантэнт-палітыкай Расіі».

Ісаеў у інтэрв’ю разглядае два сцэнарыі забароны на выпуск фільмаў у Расіі: да траўня і да канца лета. Пра варыянт, калі галівудскае кіно наогул не вернецца, ён нават не хоча думаць. У любым выпадку, адмена вялікіх прэм’ер і адток гледачоў прымусяць павышаць цэны на білеты, лічыць Ісаеў.

Асацыяцыя ўласнікаў кінатэатраў, якая аб’ядноўвае больш за 700 кінатэатраў Расіі настроена больш песімістычна. У сваёй заяве яна кажа пра небяспеку ліквідацыі ўсёй галіны кінапаказа і прадугледжвае страты да 80% выручкі.

Замест «Морбіўса» пакажуць «Брат». Што можна паглядзець яшчэ 

Змены ў афішах кінатэатраў пачаліся ў Расіі яшчэ ў сакавіку. Альтэрнатывай галівудскім рэлізам павінны стаць расійскія прэм’еры і кінахіты мінулых гадоў, савецкая і замежная класіка, а таксама блокбастары Балівуда, паўднёвакарэйскія фільмы, стужкі з Лацінскай Амерыкі і іншых краін, расказалі кіраўнікі кінасетак у інтэрв’ю РБК.

У Беларусі 30 сакавіка не выйшаў у пракат «Морбіўс». 6 красавіка мусіў выйсці ў пракат фільм «Фантастычныя пачвары. Таямніцы Дамблдора», але гэтага не адбылося. Не будзе і запланаванага на красавік «Сонік у кіно 2». Затое гродзенскія кінатэатры, як дзяржаўныя, так і адзіны прыватны кінатэатр MOOON, услед за Расіяй прапануюць ад 7 красавіка паглядзець фільм 1997 года «Брат» Аляксея Балабанава. Праз тыдзень пакажуць другую частку — «Брат 2».

0001.jpg
  Кадр з фільма «Брат». Крыніца: kinopoisk.ru

Зараз у дзяржаўных кінатэатрах Гродна, акрамя «Брата» можна паглядзець іспанска-французскі хорар «Бабуля», мексіканскі фільм жахаў «Апошняе прышэсце д’ябла», камедыю «Усё, усюды і адразу», драму «Гары Хафт: Апошні бой», французскі дэтэктыў «Мегрэ і таямнічая дзяўчына», некалькі дзіцячых мультфільмаў і расійскую камедыю «Мая жудасная сястра». Некаторыя фільм паказваюць яшчэ з мінулага года.

Паўторна ў афішы гродзенскіх кінатэатраў далі камедыю 2020 года «Коп на драйве», фільм жахаў таго ж года «Кандзіша. Дэман Смерці», баявік 2021 года «Целаахоўнік жонкі кілера» і дзіцячы мультфільм «Згубленцы і таямніца чароўнай піраміды».

У адзіным прыватным кінатэатры горада «Silver Screen» да нядаўняга часу паказвалі «Смерць на Ніле» і «Чалавек-павук. Няма шляху дамоў», а зараз яшчэ круцяць «Анчартед: на картах не значыцца» з Томам Холандам. З новых фільмаў з’явіўся, напрыклад, «Раман служанкі».

Чаго не пабачым у бліжэйшыя месяцы

На травень і чэрвень 2022 запланаваны прэм’еры кінакоміксаў «Доктар Стрэндж у мульцісусвеце вар’яцтва» (Marvel) і «Ліга супергадаванцаў» (DC), дыснееўскі «Баз Лайтар», новы «Свет Юрскага перыяду» і чарговыя «Міньёны». Калі сітуацыя не зменіцца, то іх у Расіі і Беларусі паказваць не будуць.

Каб закрыць пустку, у Расіі плануюць у паўторны пракат у траўні «Брэсцкую крэпасць» (2010) і дзве часткі бандыцкага фільма «Бумер» (2003 і 2006). З расійскіх навінак будзе фантастычная камедыя «Батан і супербаба».

Прэм’еры не з’явяцца нават у інтэрнэце

Некаторыя кампаніі распаўсюдзілі абмежаванні на прэм’еры не толькі на паказы ў кіно. WarnerMedia наогул спыніла ліцэнзаванне новага кантэнту ў Расіі. Гэта тычыца кантэнту ад брэндаў HBO, The CW, WarnerBros., DC ды іншых. Гэта значыць, што новае кіно нельга будзе паглядзець не толькі ў кінатэатры, але і на стрымінгах.

Падпісчыкі сэрвіса «Кинопоиск», які належыць Яндэксу, ужо з гэтым сутыкнуліся. Напрыклад, у серыялах тэлеканала CW перасталі выходзіць новыя серыі. На старонках серыялаў з’явіліся пазнакі: «Новые серии выйдут позже». Тое ж чакаецца і з лічбавымі рэлізамі кінапрэм’ер.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM