У паўнавартаснае выданне ўваходзіць дзве кружэлкі, флэшка і кніга. У альбом уваходзіць 55 музычных твораў. Наклад — усяго 150 асобнікаў, але ёсць варыянт набыць альбом на флэшцы.
«Варажбіт» увабраў у сябе папярэднія напрацоўкі музыкі — фрагменты яго монаспектакляў «Сонцам асвячуся», «Споведзь пад стрэхамі», «Дарожка мая». «Варажбіт» тут паўстае асобным тэатральным і музычным творам, які развіваўся на працягу многіх гадоў, і нарэшце, займеў форму альбому.
Прэзентацыя зборніка і спектакля з аднайменнай назвай, прымеркаваная да 40-годдзя творчай дзейнасці Івана Кірчука, адбудзецца 22 сакавіка ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы.
У анатацыі а пастаноўкі адзначаецца, што у ходзе спекталя прагучыць больш за 50 беларускіх архаічных спеваў, звязаных з календаром продкаў, сямейнымі абрадамі і традыцыямі ўсіх рэгіёнаў Беларусі.