• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.03.2022 | Літаратура

Кнігу пра вайсковую гісторыю Беларусі хутка прызнаюць экстрэмісцкай. Пастараліся Гродзенская пракуратура і «інфаспецназаўка» Бондарава

Кнігу Віктара Ляхора «Вайсковая гісторыя Беларусі. Героі, сімвалы, колеры», неўзабаве могуць прызнаць экстрэмісцкай, піша Hrodna.life. Пракуратура Гродна накіравала такую заяву ў суд Ленінскага раёна. Пра гэта 22 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале паведаміла актывістка і «інфаспецназаўка» Вольга Бондарава.


Рашэнне аб прызнанні кнігі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» павінен прыняць суд Ленінскага раёна ў Гродне. Рашэнне суда накіруюць у Міністэрства інфармацыі для ўключэння кнігі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У лісце да Бондаравай начальнік аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства Пракуратуры Гродзенскай вобласці Толкун адзначае, што паводле пастановы суда павінны будуць заблакаваць таксама інтэрнэт-рэсурсы, якія садзейнічаюць распаўсюду «экстрэмісцкай» кнігі на тэрыторыі Беларусі.

001.jpg
Адказ пракуратуры Гродзенскай вобласці Бондаравай. Фота: Telegram-канал Вольгі Бондаравай

Кніга Ляхора ёсць у каталогах інтэрнэт-крамаў Wildberries, Ozon, Labirint.ru, 21vek і шэрагу дробных беларускіх крамаў. Але нідзе яе ўжо даўно няма ў наяўнасці. З OZ. by яна наогул знікла з каталогу.

Бондарава лічыць, што у кнізе Ляхора «ўсхваляецца калабрацыянізм і паліцайшчына ў любой яе вычварнай форме».

002.jpg
Вольга Бондарава, ілюстрацыйнае фота. Фота: Гродзенская праўда

Вользе Бондаравай 39 гадоў. Яна прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці — за кантрабанду цыгарэт у Польшчу. Праходзіла пацярпелай па справе Васіля Пільца і Вадзіма Плаўскага. Здымала на відэа паразвешваныя ў Гродна стужкі, налепкі і сцягі, аб чым распавядала ў Telegram-канале.

Пра што кніга «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі, сімвалы, колеры» 

000.jpg

Аўтар кнігі зрабіў спробу рэканструкцыі мінулага Беларусі з дапамогай сімвалаў, колераў і вобразаў. У кніге прадстаўлены і апісаныя беларускія народныя арнаменты, Крыж Еўфрасінні Полацкай, Біблія Скарыны, Статут ВКЛ, Слуцкі паяс, нацыянальны сцяг і герб Пагоня. Але большую ўвагу аўтар звярнуў на вайсковую сімволіку. У кнізе прадстаўлены ілюстрацыі і кароткія аповеды пра войска, а таксама імёны выбітных беларусаў.

Кніга выйшла з друку ў 2019 годзе як энцыклапедыя. Яна напісана на рускай мове. Над малюнкамі да кнігі працаваў калектыў ілюстратараў.

Аўтар кнігі займаўся нагляднай агітацыяй

Віктар Ляхор нарадзіўся ў 1965 годзе ў Віцебску. У 1987 годзе скончыў Львоўскую ваенна-палітычную вучэльню. Ва Узброеных сілах займаўся распрацоўкай вайсковай сімволікі, атрыбутыкі нагляднай агітацыяй, музейнай справай, графічнай рэканструкцыяй даспехаў і ўніформы. Таксама ілюстраваў кнігі, газеты і часопісы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

«Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня

Праект з’яўляецца часткай праграмы «Лідары» Польска-амерыканскага фонду свабоды, якая рэалізуецца Фондам «Школа лідараў»....

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM