Супрацоўнікі культурнага цэнтра «Корпус» Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і Максім Крук затрыманыя ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале праваабарончы цэнтр «Вясна».
Нагадаем, іх затрымалі 2 верасня ў «Корпусе», а пасля асудзілі на 10 сутак нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам (арт. 19.1 КаАП). Аднак на свабоду пасля арышту яны так і не выйшлі.