• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.04.2022 |

Культура бескультур’я

Ледзь не ў кожнай сям’і ёсць гісторыя, якая пачынаецца з «мой дзядуля быў на вайне...», «мая бабуля прайшла ГУЛАГ...». Кагосьці раскулачылі, саслалі, расстралялі. Цэлыя пласты людзей, здольных думаць, тых, хто мелі сваё меркаванне і маглі супраціўляцца, былі вынішчаныя. Пытанне, якое асабіста мяне не перастае ўражваць: а хто застаўся? Піша Крысціна бандурына на «Новым Часе».


277318478_369436761570479_1986263064420968713_n__1__logo.jpg
Калаж НЧ

Калаж НЧ Ніколі не было сорамна сказаць «майго дзеда рэпрэсавалі», але заўсёды было сорамна нават вымавіць услых «мой дзед рэпрэсаваў». З якім гонарам нашы бацькі і мы самі гаварылі пра абаронцаў радзімы ў Другую сусветную — і як сорамна будзе нашым дзецям гаварыць, што іх бацькі нападалі на Украіну... З экранаў тэлевізараў зараз гэта падаецца як гераізм, але міне пяць-дзесяць-дваццаць гадоў — і ўсё гэтае шалупінне спадзе, нават калі не будзе ніякага ХХ з’езда і Марыупальскага трыбунала. Таемнае заўсёды становіцца вядомым.

Колішнімі героямі ў блакітных фуражках ганарацца іх нашчадкі з Гарадскога Вала і Валадаркі. Але гэты «гонар» немагчыма пазбавіць трупнага паху. У нас дагэтуль не асуджаныя забойствы і рэпрэсіі савецкіх часоў — адна з галоўных прычын сённяшняй вайны. Нашчадкі катаў ганарацца сваімі продкамі і не могуць дазволіць іншым «паласкаць» імёны сваіх куміраў.

Ды, як ні круці, публічна імі ганарыцца ўсё-ткі сорамна.

Я часта чую, што зараз, у гэты страшны час, мы невытлумачальным чынам паводзімся так, як у падобных абставінах паводзілі сябе нашы продкі: хтосьці з’язджае, хтосьці бяжыць скупаць муку і цукар, хтосьці бярэ зброю і ідзе на фронт, а хтосьці спрабуе прыстасавацца — у спадзеве, што да яго не дойдзе. Колькасць даносаў павялічваецца проста ў геаметрычнай прагрэсіі, фанаты Дзяржынскага хапаюць людзей за малітву і збіваюць за словы «НЕ вайне», а розных маштабаў салаўёвы і кісялёвы спаборнічаюць у тым, хто спрытней назаве белыя пірамідкі чорнымі.

Існуе меркаванне, што нас выратуе культура. Тонкі налёт невытлумачальнага, маральны кодэкс, скрыжалі існавання чалавецтва, якія знікаюць імгненна, калі становяцца непатрэбнымі і замінаюць дасягненню мэт. Культура — своеасаблівая сістэма стрымліванняў і проціваг homo sapiens, фундамент развіцця, важны нацыяўтваральны кампанент: менавіта яна, «свая», аўтэнтычная — літаратура, музыка, кіно, тэатр — дае магчымасць амерыканцам адчуваць сябе амерыканцамі, украінцам — украінцамі, беларусам — беларусамі. Тая культура, якая была амаль цалкам выразаная ў 30-я гг. і якая, нібы трава з-пад асфальту, павольна аднаўлялася з 90-х. Культура ў самых шырокім яе разуменні — ад напісанай і выдадзенай кніжкі да агульнапрынятага этыкету і ўласных прынцыпаў.

У нашай прасторы доўгія гады адбывалася недаравальная падмена паняццяў. Культурай зрабілі ідэалогію, узвёўшы яе ў ранг абсалюту, і нават пры адсутнасці яе як такой працягвалі гэта рабіць — па савецкіх ці расійскіх лякалах. Таму культурай ладнай часткі з нас стала расійская поп-сцэна, дзе даўно развучыліся спяваць ротам, «Вуліцы разбітых ліхтароў» і іншыя чэкісцкія оды, а таксама прапагандысцкія цэбры хлусні.

Усе гэтыя «Дом-2», дзіўныя па ўзроўні агрэсіі ток-шоу а-ля «паказальная лупцоўка» і «самабічаванне», «наша раша», што даўно паразітуе на прымітыўнасці абывацеля, жаданні парагатаць хоць з чагосьці, хоць з саміх сябе ў адсутнасць здольнасці да аналізу і працы над памылкамі.

Памылкі? Багі не здзяйсняюць памылак — яшчэ адзін падступны складнік страшнага кактэйлю свядомасці «маленькага чалавека», які прэтэндуе на тытана. Імперская веліч была прапанаваная тым, хто так і не вырас з «чырвонай утопіі», як адзіны сродак, здольны запоўніць сабою пустэчу адсутнасці гонару, згенераваць усе гадамі выпешчаныя крыўды ў адзін вялікі згустак, накіраваць яго на патрэбную цэль і адпомсціць за тое, што крывое люстэрка гісторыі ў чарговы раз адмовілася паказаць жаданае.

Апафеоз «культурнай мішуры» — усе гэтыя салаўёвы, кісялёвы, скабеевы, азаронкі і мукавозчыкі — галоўная «пабеданосная вайна» ў гісторыі постсавецкай прасторы і, можа быць, нават больш глабальна. Вайна за свядомасць, за каштоўнасці і культурныя коды, за магчымасць называць злачынцаў святымі, акупантаў — вызваліцелямі, свалачэй — героямі, проста гледзячы ў вочы суразмоўцу.

Гэтай імперскасцю, маніяй велічы заражаныя цяпер усе людзі, у якіх культура аказалася настолькі тонкай і нетрывалай перад выклікамі паўсядзённасці, што яна ж першай і стала ахвярай пошуку ворагаў, «не такіх», нічым не апраўданага ўзвышэння над іншымі, пагарды і ганарлівасці, якія проста не ведаюць межаў.

Першымі былі забітыя самапавага і павага да іншага. З тэлевізараў раздавалі цэтлікі, выплёўвалі абразы, заклікалі да расправы... Далей забілі любую праяву чалавечнасці, здольнасці да спачування, імкненне дапамагаць. Да сценкі паставілі і свабоду слова, чужое меркаванне, крытычны погляд на свет. Паралельна, канешне, грамілі СМІ, грамадзянскую супольнасць, НДА, універсітэты, інтэлігенцыю, пакідаючы прастору для гебельсаўскага «вырошчвання свіней».

«Свінні» выраслі на вельмі ўрадлівай глебе: дзясяткі гадоў паразітавання і поўнай адсутнасці хоць якой падставы для гонару. Наша гетаізаваная культура не змагла дайсці да зламанай свядомасці людзей, на чыю долю не выпала нічога заўважнага, істотнага, стваральнага. Інтэлігенцыя, самая думаючая і рэфлексуючая частка грамадства, не прапанавала ім уцямнай ідэі, якая магла б даць сапраўдную нагоду для гонару — таму што мы самі ўвесь час шукалі яе ў перапынках паміж сваркамі за мову. Мы лічылі, што са сваім уставам тут спрацуе, у той час як трэба было думаць з іх пазіцыі — з пазіцыі гэтай маўклівай большасці, якая ўвесь час настальгізавала па вялікай дзяржаве, моцнай руцэ і адсутнасці неабходнасці браць на сябе адказнасць. Адзіны момант кантакту, уздыму, гонару быў у 2020-м, але ён здарыўся позна і быў занадта кароткім, каб яго хапіла для выкаранення дзесяцігоддзяў наратыву «маленькага чалавека, які „не тварь дрожащая“ і „мае права“».

Гэта вайна не за тэрыторыі — таму канфлікт не можа быць і не будзе лакальным. Гэта вайна культур. Архаікі і мадэрна, калі хочаце. Закасцянеласці і развіцця. Мінулага, якое адчайна супраціўляецца, і няўмольна надыходзячай будучыні. Няма ніякага сумневу, што гэтая вайна ўжо прайграная нападаючымі. Няма ніякага сумневу, што ў перспектыве імперыя знікне нават у галовах людзей. Але цалкам магчыма, што гэтая перспектыва — як і культура бескультур’я — расцягнецца не на адно жыццё. І хто застанецца пасля?

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM