Эскурсавод і музеязнаўца Павел Каралёў распавядае на сваім ютуб-канале пра адзін з першых беларускамоўных вершаў Янкі Купалы «Мая доля» і пра тое, як класік здзейсніў пераход на беларускую мову.
У афармленні відэа Павел Каралёў выкарыстаў рэдкія фотаздымкі і аўтограф Янкі Купалы з Фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.