“Лісты з Зэльвы” Ларысы Геніюш на Ваўкавышчыне

21 красавіка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Ваўкавыскім раёне на Гарадзеншчыне пройдуць прэзентацыі кнігі Ларысы Геніюш “Лісты з Зэльвы”. Прэзентацыі невыпадкова ладзяцца ў мястэчках Воўпа і Рось – непадалёку, у фальварку Жлобаўцы, паэтка ў 1910 г. нарадзілася, а ў Ваўпянскай царкве ў 1935 г. брала шлюб.

Месцы і час сустрэчаў: 10.00 – Росеўская СШ, 12.00 – Ваўпянская СШ № 2. У прэзентацыі возьмуць удзел укладальнік кнігі, паэт Міхась Скобла, мясцовыя краязнаўцы і музыкі.