У першы дзень лютага Жалудоцкая бібліятэка сустракала гасцей ад культурніцкай кампаніі “Будзьма”. Імі сталіся літаратурна-музычны дэсант у складзе Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага.
Творчая сям’я прэзентавала “Чытанку для маленькіх”, але ўрэшце і гледачы пагадзіліся, што гэтая кніга на кожны век. Ды і як не пагодзішся, калі філасофскія творы беларускага фальклору і сучасных аўтараў былі спалучаныя з феерверкам песень і дэманстрацыяй магчымасцяў беларускіх народных інструментаў – ад акарыны да шархуноў, многія з якіх гледачы бачылі і чулі ўпершыню ў жыцці.