Пісьменнік Васіль Якавенка і паэт Сяргей Законнікаў правядуць творчыя сустрэчы 26 траўня (аўторак) у горадзе Мар’іна Горка.
У 9.00 сустрэча будзе ладзіцца ў сярэдняй школе №1 Мар’інай Горкі.
У 11.00 пісьменнікі сустрэнуцца з навучэнцамі сярэдняй школы №2.
У 13.00 пісьменнікаў чакаюць у сярэдняй школе №4.
Пры канцы госці выступяць у цэнтральнай бібліятэцы гораду перад бібліятэкарамі рэгіёну.
Сустрэчы будуць ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”