• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.08.2014 | Музыка

«Ляпіс Трубяцкі»: канцэрт на развітанне

Праз тыдзень пасля апошняга выступу ў Кіеве гурт “Ляпіс Трубяцкі” спыніць сваё існаванне. Але віленскі канцэрт з развітальнага туру “Клоуна нет – Happy End Tour” неяк зусім не ўспрымаўся як грандыёзная гістарычная падзея, пра якую ўсе відавочцы плануюць расказаць унукам. У канчатковае развітанне, вядома ж, ніхто не паверыў.

Усё было як заўжды: яшчэ за пару дзён да канцэрта ў Вільні пачаўся масавы злёт беларусаў. На стаянках пашыхтаваліся машыны з беларускімі нумарамі, гарачыя дзянькі насталі для «Акропаліса», ля Вострай Брамы мільгалі знаёмыя твары, напрыклад, вальяжна прахаджваўся спявак Тэа са сваёй спадарожніцай, ствараючы ідэальную карцінку для ўяўных таблоідаў. Беларусаў у горадзе можна было лёгка распазнаць па вершніках на цішотках, а таксама па вышыванках: здаецца, яны сапраўды зрабіліся моднымі.

Стрэлачка на дзвярах «Лофтаса» скіроўвала ва ўнутраны дворык клуба, дзе меўся адбыцца канцэрт. Рабіць яго пад адкрытым небам было вельмі рызыкоўна – дождж, які ліў паўдня, скончыўся за пару гадзін да канцэрта, а парасонаў ахова пазбаўляла на ўваходзе. Людзі скакалі проста па лужынах, прыкрытых дошкамі, і ўвогуле ўсё гэта нагадвала  неахайныя фестывальныя ўмовы. Нехта ў натоўпе бубніў, што для беларусаў, відаць, аднавілі натуральны антураж – балота. Чатыры тысячы чалавек з цяжкасцю ўціснуліся ў адведзеную прастору.

Але з’яўленне “Ляпісаў” на сцэне ўмомант прывяло чалавечае мора ў рух, натоўпам авалодала суцэльная эйфарыя. Кажуць, адна дзяўчына нават зламала ў слэме нагу, і яе забрала «хуткая». Пра тое, што гурту сапраўды канец, нагадвала бадай ціхая сур’ёзнасць Міхалка. Ён не размаўляў з залай і выглядаў стрыманым і сумным. Якія прычыны закрываць на піку папулярнасці гурт, што сваімі выказваннямі трапляе ў самы яблычак, з’ядноўваючы гіганцкую колькасць людзей? Дзіўна думаць, што гэта нейкі піяр-ход. Хутчэй за ўсё ёсць цалкам аб’ектыўныя прычыны – альбо ўнутраны крызіс, неабходнасць завяршыць пэўны перыяд, і тады ў хуткім часе мы пабачым новы погляд Міхалка на самога сябе. Альбо прычына ў банальным расколе ўнутры калектыву – тады ёсць імавернасць, што цяпер Міхалок будзе выступаць пад новай назвай і ў новым складзе музыкаў.

Толькі пры канцы Міхалок узяў развітальны лад: «Гурт памірае, але ён жыве, пакуль жывуць яго песні», – сентыментальна заўважыў ён. На біс «Ляпісы» вярнуліся з самымі з’яднальнымі хітамі. На апошніх песнях натоўп зусім ашалеў, па сцэне пачалі бегаць прыхільніцы, якіх лавіў тайбаксёр Віталь Гуркоў у якасці ахоўніка.

«Збываюцца звычайна нашыя самыя змрочныя песні, а гэтая так і не збылася. Няхай яна збудзецца» – сказаў ён пра песню «Свежий ветер».  За ёй былі «Грай» і «Беларусь Freedom». Доўгіх провадаў і слязлівых расстанняў, вядома ж, не атрымалася.

 

Аляксандра Дорская

 фота – Аляксандр Ждановіч, Журналісцкае агенцтва «Таранціны і сыны»

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM