• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.06.2009 | Культура

Лявон Вольскі: каляндар атрымаўся нават лепей, чым я думаў

volski-l_sm

Адзін з герояў арт-календару “Канец словаў” – музыка і літаратар Лявон Вольскі – дзеліцца сваімі ўражаннямі ад праекту.

— Ці дастаткова зроблена беларускімі літаратарамі для папулярызацыі беларускай літаратуры, каб пераходзіць да такіх сродкаў, як здымкі ў календары?

Па-мойму, гэта нармальны сродак папулярызацыі, таму што цяпер літаратура бясконца далёкая ад народу. У асноўным у нас творцы элітарныя, і паміж імі і народам – проста бездань. Каляндар — гэта набліжэнне да народа, хаця б да той яго часткі, якая будзе казаць: “Ну што ж гэта такое, як яны маглі!” Але ж гэта ўсё адно эмоцыі. Любыя эмоцыі – гэта ўжо плюс.

— На адной з рок-каранацый NRM выступілі распранутымі, а ў кліпе да песні “Чыстая-Светлая” Вы зняліся ў жаночым вобразе. У праекце “Крамбамбуля” вы таксама эпатуеце публіку кічавымі ўбраньнямі. Дзеля чаго?

Тое, што мы робім, – свядомыя крокі спецыяльна для таго, каб наблізіцца да гэтай цёмнай шэрай масы народу, невядомай нікому. Я маю на ўвазе “Крамбамбулю”. Ці вось, напрыклад, я збіраюся напісаць які-небудзь белетрыстычны твор, што-небудзь дэтэктыўнае ці, можа, штосьці пра вампіраў.

Як толькі ты пачынаеш рабіць штосьці блізкае да папсы, ты адразу ж падвяргаешся жорсткай крытыцы. Беларускае грамадства цяжка хворае, і трэба яго з гэтага стану выводзіць усімі даступнымі нам, творчым асобам, сродкамі. Трэба няўхільна працаваць у гэтым рэчышчы.

Што да календара, то перш за ўсё гэта бліжэй да чыстага мастацтва. Я адразу пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце. Гэта прект, у якім бяруць удзел не толькі ты і публіка, але і фотамастакі. Атрымліваецца твор мастацтва, што мала ад цябе залежыць. Тут усю пастаноўку рабіў фатограф Андрэй Шчукін са сваімі калегамі, я толькі слухаў парады кшталту “нагу лявей, руку правей”. Я асабіста ведаю Андрэя Шчукіна, і таму няёмкасці не адчуваў. Я б не назваў гэта эратычнай фотасесіяй, гэта мастацкая фотасесія крышачку з эпатажам. І тое гэта эпатаж толькі для нашай краіны. Мне вельмі спадабалася выкананне. Атрымалася нават лепей, чым я думаў. Мне падаецца, што гэта трошкі не для вешання каляндар. Пакладу так для архіву. У мяне вісіць дома каляндар. Я там пазначаю даты канцэртаў. “Канец словаў” — гэта суцэльны твор мастацтва, які мне не хочацца псаваць.

— Наколькі далёка асабіста Вы гатовы пайсці ў агаленні дзеля мастацтва?

Пакуль настолькі, наколькі я пайшоў у гэтым календары. Ну, калі гэта сапраўды дзеля мастацтва, то настолькі, наколькі трэба. Дзеля сапраўднага мастацтва, калі гэта неабходна, давядзецца ісці.

— Праект называецца “Канец словаў”. Ці не азначае гэта, што сучасная беларуская літаратура вычарпала сваю асноўную зброю, то бок словы, і адзіным сродкам прыцягнення ўвагі застаецца голае цела?

Для мяне дзіўна было прачытаць каментар на “Нашай Ніве”: “Якія творчыя асобы, такі ў іх і пасыл, вось ў наш час былі Ніл Гілевіч, Янка Брыль, яны б да такога ніколі не дайшлі”. Дзіўнае вельмі меркаванне. Наогул у нашым грамадстве распаўсюджанае “злоснае” стаўленне да любой мастацкай акцыі. Справа ў тым, што і Янка Брыль, і Ніл Гілевіч, і Яўгенія Янішчыц, узгаданыя ў гэтым гнеўным пасыле, працавалі ў жанры традыцыйным. З чаго ім было рабіць такія акцыі?

Я напісаў нешта кшталту эсэ наконт гэтай назвы, і кожны напісаў, здаецца, нядрэнна атрымалася. Так што яшчэ не зусім канец, раз літаратары выказаліся на тэму канца словаў. Значыць, засталіся яшчэ нейкія словы, як ні парадаксальна гэта гучыць.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай у крымінальнай справе

Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Мысляр, дзяржаўны дзеяч, ваяр, аўтар Статуту ВКЛ 1588 года. Гістарычны след Льва Сапегі

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповяд...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Анастасія Слуцкая: тая, што з мячом абараніла горад і жаночы гонар

Гісторыю княгіні Анастасіі Слуцкай шмат хто ведае па аднайменным фільме з удзелам вядомай беларускай актрысы Святланы...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзімір Някляеў: «Сённяшняе пакаленне беларусаў паўтарае лёс пакалення сталінскіх часоў»

Уладзімір Някляеў распачаў сэрыю прэзэнтацый свайго новага раману «Гэй Бэн Гіном» у Польшчы, паведамляе Польскае Радыё. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай у крымінальнай справе
    Гісторыя
    Мысляр, дзяржаўны дзеяч, ваяр, аўтар Статуту ВКЛ 1588 года. Гістарычны след Льва Сапегі
    Гісторыя Асоба
    Анастасія Слуцкая: тая, што з мячом абараніла горад і жаночы гонар
    Літаратура
    Уладзімір Някляеў: «Сённяшняе пакаленне беларусаў паўтарае лёс пакалення сталінскіх часоў»
    Грамадства
    Фрылансера Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка змясцілі ў турму на Акрэсціна
    Музыка
    Беларуская інтэрнэт-радыёстанцыя Radio Plato стварае ўласны лэйбл
    Культура
    «Бэйбус» і Маляваныч абвяшчаюць конкурс на словы для новай калыханкі
    Літаратура Асоба
    Пяць анкет Уладзіміра Караткевіча
    Культура Тэатр
    «Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
    Грамадства
    Магілёўскага актора Вячаслава Сікору абвінавачваюць у «распальванні сацыяльнай варожасці»
    Літаратура
    Ужо сёння адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Гедройця
    Культура Замежжа
    У Кіеве адкрылася выстава ўкраінскіх мастакоў «Беларускі майдан»
    Каляндар Літаратура
    Каляндар. 26 лістапада 1855 г. памёр Адам Міцкевіч
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Баранавіцкім раёне. Частка чацвёртая
    Выйшла новая серыя мультфільма «Блізняты-важаняты»

Афіша

  • 26.11 18:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Вроцлаве
  • 27.11 15:00«Мова нанова» ў Сопаце (Польшча). Госць сустрэчы - Яўген Барышнікаў
  • 27.11 16:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Познані
  • 27.11 18:00«Экстэрмінацыя»: прэм'ерны паказ і дыскусія ў Вільні
  • 28.11 15:30Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Гданьску
  • 28.11 17:00Выступ беларускага музыкі Яўгена Барышнікава ў Гданьску
  • 29.11 18:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Пасмяяцца над злом». Дзяніс Дудзінскі пра стукачоў і жыццё ва Украіне
    • Псіхолаг пра народную дэпрэсію: «На самой справе, у беларусаў ёсць шыкоўны патэнцыял, каб справіцца з праблемай»
    • Дудар Зміцер Шыманскі здолеў пакінуць Беларусь
    • Рэвалюцыя, якой вы не пабачыце. Што паказалі на «Бульбамуві», чаго вы не глядзелі
    • Сутокі. Вёска з мінулага

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM