26 лютага у Зялёнаборскай сельскай бібліятэцы, што на Смалявіччыне, адбылася цікавая сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Мерапрыемства было зладжана ў рамках акцыі “Наша пяцісотгоднасць” у межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, акцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадруку.
Больш за 20 чалавек сабралося ва ўтульнай залі бібліятэкі, каб разам з госцяй зладзіць вандроўку ў рамантычна-авантурны свет герояў твораў пісьменніцы. Спадарыня Людміла распавяла прысутным пра гісторыю стварэння серыі раманаў пра прыгоды Пранціша Вырвіча і прэзентавала новую, чацвёртую кніжку гэтый серыі – “ Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата”. Падчас невялікай віктарыны гледачы пазнаёміліся з незвычайнымі для нашага часу звычкамі і правіламі беларускай шляхты ХVІІІ ст. Найбольш кемлівыя ўдзельнікі віктарыны атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Імпрэза суправаджалася і музычнымі фрагментамі. Для ўсіх прысутных прагучалі традыцыйныя беларускія песні ў выкананні салісткі фальклорнага гурта “Мярэжа” Святлана Чакушкі , а дырэктар Зяленаборскага Дома культуры Валерый Гусеў цудоўна праспяваў песню з рэпертуара барда Юрыя Несцярэнкі на верш Людмілы Рублеўскай “Мора зімы”.