Прэзентацыя новага выдання незалежнай ініцыятывы VEHA, якая працуе над захаваннем візуальнай гісторыі Беларусі, адбудзецца 15 кастрычніка ў Варшаве ў галерэі FAF (Fundacja Archeologia Fotografii), паведамляе Reform.by.
У новай кнізе 133 фотаздымкі з сямейных архіваў і культурных інстытуцый Беларусі і Польшчы — «Людзі Лесу». Гэта ўжо чацвёрты праект VEHA — пасля нашумелых кніг-альбомаў «Найлепшы бок», «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак».
«Лес заўсёды займаў важнае месца ў гісторыі Беларусі, быў месцам сілы, прасторай даступных рэсурсаў для будаўніцтва, збіральніцтва. Месца, дзе можна схавацца, каб працягваць змагацца за сваю свабоду і выбар. Месца, якое становіцца небяспечным, калі з яго не можаш выйсці», — патлумачалі канцэптуальны напрамак будучага выдання даследчыкі.
«Тэма гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды, адлюстраваная ў мностве сямейных архіваў, гэта важная частка нашай візуальнай гісторыі», — куратарам будучай калекцыі выступіла заснавальніца VEHA, фатографка і мастачка Леся Пчолка.
«Людзі Лесу» выходзяць на дзвюх мовах: англійскай і беларускай. Аб’ём кнігі — 196 старонак.
Архіў VEHA бачыць сваёй задачай збор вернакулярнай (аматарскай) фатаграфічнай спадчыны, якая дазволіць больш аб’ёмна ўбачыць гісторыю паўсядзённасці беларусаў, абыходзячы фільтры афіцыйнага дыскурсу, піша Reform.by. Даследчыкі не толькі збіраюць архіў па розных тэмах, але аналізуюць і асэнсоўваюць дасланы матэрыял. У кнізе «Людзі Лесу» даследніцкіх тэкстаў будзе тры: артыкул Лідзіі Марціновіч «Беларускі лес як культурны ландшафт», Уладзіміра Грамовіча «Лес-абаронца. Лес-вораг» і Анастасіі Вальковіч «Лес і паўсядзённасць беларусаў».
Сачыць за навінамі праекта можна на старонцы VEHA ў Facebook.