Маладзечна – горад, які можа пахваліцца актыўнымі жыхарамі. Мясцовыя актывісты і энтузіясты стараюцца напаўняць жыццё горада цікавымі падзеямі і добрымі справамі.
Якім чынам творчая і сацыяльная актыўнасць маладзечанцаў адлюстраваная ў медыях? Ці трапляюць грамадскія актывісты на першыя палосы? Як асвятленне дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і ўчынкаў неабыякавых жыхароў уплывае на гарадскую рэчаіснасць? Як актывістам прыцягваць увагу медый да сябе?
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць журналістаў, блогераў і актыўных гараджан абмеркаваць гэтыя важныя пытанні і разам знайсці магчымыя рашэнні на сустрэчы прэс-клуба, якая адбудзецца 27 красавіка ў Маладзечне.
Вынайсці сакрэт паспяховай супрацы актывістаў і медыя дапамогуць дасведчаныя спікеры:
Антон Кашлікаў (Мінск) – галоўны рэдактар 34mag.net і 34travel.me, медыякансультант
Зоя Хруцкая (Маладзечна) – старшыня маладзечанскай філіі БАЖ, загадчыца аддзела інфармацыі “Рэгіянальнай газеты”
Cвятлана Цішко (Маладзечна) – галоўная рэдактарка інфармацыйнага партала Kraj.by
Вольга Трубач (Маладзечна) – кіраўніца этнаграфічнага клуба KOLA
Вы – грамадскі актывіст, ладзіце цікавыя мерапрыемствы, абараняеце і прасоўваеце грамадскія інтарэсы і пра вас не піша прэса? Спытайце, чаму!
Вы – журналіст ці блогер, і грамадскія актывісты дасылаюць вам няўцямную інфармацыю ці нецікавыя запрашэнні? Падзяліцеся, як пісаць так, каб гэта вас зачапіла.
27 красавіка, Маладзечна, вул.Вялікі Гасцінец, 52
Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага (малая зала)
Пачатак у 18.30
Уваход свабодны
Даведкі: +375297121803, razam@budzma.org