• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.02.2019 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Колькі словаў пра “Прэм’еру” Горвата

Ніколі не чытайце тое, што пішуць пра творы ў Беларусі. Тут дзейнічае правіла “наадварот”. Калі тэкст добры — яго будуць бэсціць. Калі тэкст геніяльны — клёкат уздымецца такі, што пазакладае вушы. Адзін разумны чалавек сказаў, што тут дзейнічае правіла абсалютных і адносных лікаў: колькасць хейтараў у адсоткавым выражэнні заўсёды невялікая, але калі ты робіш нешта гучнае — за кошт павелічэння абсалютнага ляку тых, хто з творам знаёмы, расце і матэматычны паказнік тых, хто брэша. Бо хейтары ж, у адрозненне ад нармальных людзей (якім ё чым заняцца, акром дрысту ў сеціве), не маўчаць. Яны пішуць.


Чытайце таксама тэкст Андрэя Адамовіча:

Няскончаная п’еса для механічнай казы: чаму Горват выдаў першую кнігу пазней за другую


Дык вось, абсалютны трындзец для аўтара тут — калі яго пачынаюць хваліць. Калі раптам замест горычы і енку з усіх ратоў пачынае ліцца мёдзік. Калі крытыкаў раптам скаланае пачуцце “ззяючай прыўкраснаты” таго, што створана. Гэта азначае адно: аўтар скончыўся. Ён спісаўся. Ператварыўся ў помнік са скамянелага гаўна. Аўтар болей не ўспрымаецца полем як канкурэнт і пагроза. Ён болей не спараджае канфліктаў і не закранае за жывое. Цяпер яго можна хваліць. Звычайная траекторыя славы для Беларусі: першы раман усе “хваляць”, бо яго напісаў ноўнэйм, на другі пачынаюць шыпець, бо першы “перахвалілі”, а далей (калі, канечне, пісьменнік не ператвараецца ў помнік са скамянелага гаўна) — вэлкам у пекла!

У гэтым сэнсе я не падманваўся “крытыкай” “Прэм’еры” Горвата і чакаў свабоднай хвіліны, каб адкрыць саму кнігу. Калі каротка (а цяпер у чытача няма часу не толькі на азнаямленне з літаратурай, але і на засяроджаны прагляд водгукаў на яе) — кніжка атрымалася добрая.

Як на мяне — нават лепшая за “Радзіва”. Чаму лепшая? Таму, што “Радзіва” вяртала літаратуру ў рэчышча беларускай вёскі. Хата, глеба, печка, каза. Галеча і сяляне, якіх хочацца пашкадаваць. Да таго ж “Радзіва” было не толькі літаратурным творам. Значная частка ягонага поспеху была завязаная на выхад аўтара з камфорту паўсядзённасці, ягонае паглыбленне ў вясковую хтонь. Пра Горвата гаварылі спачатку тое, што ён з’ехаў у Прудок і жыве там з казой, і толькі потым — што ён пісьменнік. Некаторыя нават спрабавалі адмаўляць яму ў праве звацца пісьменнікам, бо Андрэй вёў дзённік у ФБ (папулярнасці якога пякуча зайздросцілі іншыя пісьменнікі,чые допісы не выклікалі ніякай увагі). У пэўным сэнсе Горват этапу “Прудка” быў ролевай мадэллю. Увасабленнем мары сярэднестатыстычнага чытача “Сіцідога” “кінуць усё” і рвануць даўншыфціць “па-новаму” — то бок не ў Гоа, не ў Тайланд, а ў беларускую вёску.

Герой “Прэм’еры” збольшага робіць роўна тое ж, чым заняты сярэднестатыстычны чытач “Сіцідога”. Ён вандруе па Еўропе, знаёміцца з прыгожымі жанчынамі і хоча набыць багет, каб хадзіць па Парыжы з багетам. Уся вясковая экзотыка ў “Прэм’еры” рэдукаваная да дэкарацый п’есы, якую ставіць добра знаёмы чытачу “Сіцідога” Купалаўскі тэатр. З фрыка, які запарвае сабе гарбатку ў двары на кастрыку, расказчык ператвараецца ў пісьменніка, які робіць тое самае, што і ўсе астатнія людзі, але пры гэтым пра нешта незвычайнае думае і нешта незвычайнае кажа. Відавочна, такая трансфармацыя ў “сапраўднага пісьменніка”, у “Талстога”, не магла прайсці беспакаранай. Таму што ўсе месцы “Талстых” размеркаваныя крытыкамі ў строгім саацвецтвіі з прызавымі месцамі папярэдніх Гедройцаў. То на “Прэм’еру” пачалі брахаць, і гэта было першым званочкам таго, што Горват расце ў правільны бок.

У “Прэм’еры” ёсць усё добрае ад “Радзіва”. Ёсць здольнасць пабачыць побытавую сцэнку і абагульніць яе да быційных момантаў. Гэта як з тымі каровамі, якія паламалі кашару і разбегліся па Прудку, а што далей рабіць, не ведалі, бо “ў кароў не было плана”.

Што мяне шчыра радуе ў Андрэю — дык гэта здольнасць распавядаць пра сваё жыццё такім чынам, што герой выглядае сапраўдным красунчыкам. Калі я раптам напружуся і паспрабую выдаць нешта пра сваю асабістую скруху, свае пачуцці да каханай і свае адносіны з кошкай — гэта будзе звычайны дзённікавы тэкст, за які мне — калі я яго надрукую — будзе сорамна. Я не ўмею быць маляўніча шчырым. Я ў гэтым сэнсе звычайны і нудны чалавек, які ў дачыненні з уласным жыццём адчувае звычайныя эмоцыі, якія нікому не цікавыя. Таму, каб выбудаваць сюжэт, цікавы не толькі маёй кошцы, маёй каханай і тым дзівакам, каго цікавіць мая асабістая скруха, мне трэба вынаходзіць персанажа. Змяшчаць яго ў прыдуманыя сітуацыі. Андрэй расказвае пра сваё жыццё, свой шлях да Парыжа і свае прыгоды на горных дарогах Італіі так, што гэта цікава чытаць.

“Прэм’ера” — не працяг “Радзіва”. Гэта асобная аповесць, напісаная на іншым узроўні. Нікога не слухайце. Чытайце.

 

Віктар Марціновіч, budzma.by

фота Ганны Кісліцынай

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип