• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.11.2018 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Помнік гарадавому vs помнік Дзяржынскаму

Мяне вельмі цікавіць, як самі замоўцы помніка гарадавому тлумачаць сабе колькасць “замахаў” на ягоны спакой. Бо нават вакол Ленінаў у Беларусі не кружляе столькі вандалаў, колькі ловяць ля мужчыны ў барадзе і з сабачкам.

 

By Sasha Chebotarev

З падлеткам, якога вымусілі прасіць прабачэння, атрымалася эфектна, не раўнуючы на рэп-батлах эпохі ўзлёту Oxxximiron. Але нехта, здаецца, крыху пераблытаў жанр. Цяжка пазбавіцца асацыяцый з Салтыковым-Шчадрыным. І той факт, што ўсе ці амаль усе культурныя людзі маўчаць, не азначае, што ніхто нічога не заўважыў ці ніхто нічога на гэты конт не падумаў.

Помнікі звычайна жывуць ціхім жыццём і вельмі рэдка выходзяць на разборкі з жывымі.

“Медны вершнік” у Пушкіна вырашае “наваляць” мелкаму чыноўніку Яўгену за тое, што той ускладае адказнасць за сваё гаротнае жыццё і няўдачы на цара Пятра. Здавалася б, ну што за драбяза для коннай статуі чалавека, які заснаваў горад і “прарубіў акно ў Еўропу”. Але Пётр аказваецца вельмі крыўдлівым, гоніцца за Яўгенам па брукаванцы з уключанымі сірэнамі, а на раніцу цела блюзнера знаходзяць у нежывым стане.

Другі прыклад — статуя Камандора з п’есы Цірса дэ Маліны “Каменны госць”. Вы ведаеце гэтую п’есу па лібрэта Ларэнца дэ Понтэ, якое Моцарт увасобіў у оперы “Дон Жуан”. Там помнік — гэта ажылая ад рэўнасці і ярасці постаць мужа, да жонкі якога прыходзіць “бессаромны спакуснік” у масцы. У “Каменным госці” помнік — deus ex machina, апошні аплот справядлівасці. Без яго юрлівы хлус Дон Жуан будзе муціць з чужымі жонкамі бясконца.

Пры ўсіх адрозненнях у велічы, ступені крыўдлівасці і несправядлівасці, што прымусіла статуі “ажыць”, абодва помнікі належаць жывым людзям. Некаму, хто рэальна існаваў і таму рэальна мог быць пакрыўджаны.

Іх абраза адносіцца да культуры памяці, да адносінаў з продкамі. Калі ты крыўдзіш мёртвых, напрыклад, будуючы рэстарацыю непадалёк ад месцаў масавых забойстваў, ты выклікаеш у жывых горыч за тое, што не шануеш нябожчыкаў. У выпадку з выявай гарадавога дзейнічаюць іншыя механізмы.

 

 

Беларускае сёння — ананімная пара. Героіка тут манапалізаваная ідэалагічнай вертыкаллю і, паколькі нашае афіцыйнае мінулае ўвесь час мяняецца, гарадское асяроддзе лічаць за лепшае трымаць як мага далей ад канкрэтных асоб ці гістарычных постацяў. Бо, ведаеце, помнік Альгерду ў Віцебску — ён пры цане расійскага газу $128 за 1 тыс. куб. м — норм, а калі цану ўдасца знізіць да $80 — дык Альгерд ужо ахтунг.

Таму ў Беларусі з’явіўся новы тып гарадскіх аб’ектаў: скульптура, прысвечаная ананімнай сацыяльнай групе. Згадайма, напрыклад, “помнік турысту” ў Гродне ці “помнік кавалю” ў Брэсце. Не ўвасабляючы ніякіх канкрэтных подзвігаў ніякіх жывых асобаў, гэтыя помнікі не могуць “памыляцца”. “Турыст” будзе ідэалагічна прыдатным і пры газе у $128, і пры перамовах аб асацыяцыі РБ з ЕС. А месца занятае, нешта вось стаіць, блішчыць пад сонцам, мінакі фатаграфуюцца, грошы патрачаныя недарэмна. Той факт, што такія скульптуры “выпраменьваюць” “нулявую” ідэалогію, відавочны для мяне, але не для тых, хто іх ставіць.

Той факт, што “выхаваўчая”, “маралізатарская” іх функцыя тут не спрацоўвае, робіць усе гэтыя арт-аб’екты абсалютна дарэмнымі для краіны: яны сімулююць дыскурс, а не кажуць нешта істотнае.

З помнікам гарадавому сітуацыя яшчэ складанейшая. Бо, з аднаго боку, мы маем адну з такіх ананімных скульптур, якія ўвасабляюць не біяграфію, а прафесію. Як ужо было патлумачана, скульптура — у адрозненне ад помніка — не належыць культуры памяці. І таму не мае таго арэолу сакральнасці, які мае любы напамін пра памерлага чалавека, што некалі быў жывым. Нават калі скульптура зробленая майстрам пад натхненнем фотаздымка рэальнага гарадавога і ўвасабляе нейкія сапраўдныя рысы (кукарду, пагоны і г. д.), яна па сваім статусе не ёсць тоеснай жывому чалавеку, з прозвішчам, імем і датай смерці. З другога боку, гэта скульптура аб’яўленая “тварам міліцыі”, то бок яе сімвалічнае існаванне ўскладняецца тым, што любая абраза гэтай скульптуры будзе ўспрымацца як абраза міліцыі. Крымінальная справа за пятлю на шыі, пратакол за поўху — простыя таму сведчанні.

Але ў адрозненне ад гарадскіх скульптур, сакральныя помнікі (каб стаць недатыкальнымі) мусяць быць адзначаныя дзвюма акалічнасцямі: адсутнасцю пярэчанняў з сімвалічным парадкам гарадскога ландшафту і яснасцю сімволікі.

Разбяромся спачатку з празрыстасцю сімволікі. Беларуская міліцыя вядзе сваю гісторыю ад бальшавікоў, ад 1917 года — і гэта быў яе свядомы выбар. Згадайма шырокае святкаванне стагоддзя існавання, сляды якога дагэтуль бачныя на плакатах у горадзе. Чын гарадавых з’явіўся ў царскай паліцыі ў 1863-м. Гарадавыя былі першымі ворагамі рэвалюцыянераў. Тых самых рэвалюцыянераў, што стварылі дзяржаву бальшавікоў. Дык як можа быць помнік гарадавому сімвалам беларускай міліцыі, створанай людзьмі, якія з гарадавымі варагавалі?

За кіламетр ад помніка гарадавому, на плошчы пры Доме ўрада, стаіць помнік Леніну. Сапраўдны помнік, не гарадская скульптура. Увасабленне жывога чалавека, які, як паведамляе нам зборнік “Апавяданні пра Леніна” Міхаіла Зошчанкі, аднойчы вельмі дасціпна абдурыў жандараў. Усё жыццё Леніна было спачатку змаганнем з “гарадавымі”, а потым старанным вынішчэннем царскай сістэмы, якая на “гарадавых” трымалася. У іншым баку, у скверы насупраць яшчэ аднаго сілавога ведамства, стаіць бюст Дзяржынскага. Заўважым: не Эраста Фандорына, а менавіта Ф. Дзяржынскага. Які з тым самым “гарадавым” знаходзіўся прыкладна ў тых жа стасунках, што і пушкінскі вершнік з небаракам Яўгенам. Дзяржынскі шмат разоў збягаў з-пад апекі “гарадавога”, займаўся разгойдваннем парадку і шмат яшчэ якімі рэчамі, якія не спадабаліся б ні гарадавому, ні сабачку гарадавога.

Дык у якіх сімвалічных адносінах знаходзяцца гэтыя постаці? Ленін і гарадавы? Ленін — “заснавальнік” беларускай дзяржаўнасці? Ці яе заснавалі жандары і царская “ахранка”? Дзе ў гэтым усім Дзяржынскі?

Помнікі будуць паважаць не тады, калі за выспятак па іх можна будзе атрымаць арышт. Аснова павагі — разуменне ролі, адзначэнне смеласці. Ці хаця б спачуванне пакутам. Пераследам можна вымусіць толькі баяцца. Што не адно і тое ж. Зусім не адно і тое ж.

 

 

Віктар Марціновіч, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип