Па інфармацыі, якая цыркулюе ў мастацкім асяродку, фестываль сучаснага мастацтва «Арт-Мінск», які ўчора стартаваў ў мінскім Палацы мастацтваў, у выніку не далічыўся работ каля 40 мастакоў, піша @by_culture.
@by_culture
@chrysalismag піша, што ім дакладна вядома 15 прозвішчаў.
Гэта толькі з тых, хто трапіў у спіс удзельнікаў. Але, кажуць, былі і такія, каго арганізатары прасілі не падаваць заяўку, бо адмова была прадказальная.
Таксама прадстаўнікі мастацкай сферы заяўляюць пра існаванне ў Міністэрства культуры «чорнага спіса» мастакоў. Ён можа складацца з прозвішчаў тых, хто ў 2020 годзе падпісаў ліст супраць гвалту, а ў 2022 — супраць вайны.
Чытаць па тэме: Выстава «СКУЛЬПТУРА» ў Гродне закрылася канчаткова. Некаторых аўтараў прапанавалі прыбраць — куратар не пагадзіўся
Як рэагуе мастацкая супольнасць?
Большасць абмеркаванняў прадказальна праходзіць непублічна або ананімна. Акрамя Аляксандра Бельскага, пра сваю адсутнасць на «Арт-Мінск» іранічным постом-дэкларацыяй заявіла Ганна Сілівончык, з арт-аб’ектам якой быў звязаны скандал, ініцыяваны «пільнымі» аматаркамі мастацтва.