Школа Цэнтра беларускай салідарнасці абвяшчае набор у бясплатную мастацкую студыю ў Варшаве для беларускіх і ўкраінскіх дзяцей, паведамляе тэлеграм-канал ЦБС.
Ілюстратыўнае фота: Yan Krukov: Pexels
Набіраюць дзяцей 9-12 год.
Заняткі будуць праходзіць кожную пятніцу з 17.30 да 19.00 па адрасе Oleandrów 6/2, Варшава.
Праграма навучання будзе складацца з 3 блокаў:
Блок 1 «Графіка» — 5 урокаў
Дзеці пазнаёмяцца са светам графікі і асноўнымі графічнымі прыёмамі.
Блок 2 «Яркія фарбы» — 5 урокаў
Дзеці будуць працаваць з фарбамі (акварэль або гуаш), фламастэрамі і каляровымі алоўкамі.
Блок 3 «Вучымся ў знакамітых» — 5 урокаў
Дзеці азнаёмяцца з вядомымі мастакамі і іх работамі, створаць копію вядомай працы.
Мэты мастацкай студыі:
— развіць уменне выконваць работу паэтапна (збор матэрыялу, эскізаванне, работа на фармаце);
— навучыцца самастойна прымяняць сродкі і прыёмы кампазіцыі;
— развіць дапытлівасць і фантазію;
— натхніць на вывучэнне навакольнага свету;
— дапамагчы перадаць свае эмоцыі праз малюнак.
Заняткі праводзіць вопытны выкладчык, дзеючы мастак.
Пакінуць заяўку на ўдзел можна праз google-форму.